БЕЛАРУСКАЕ ВОЛЬНАЕ ЭКАНАМІЧНАЕ ТАВАРЫСТВА ў Віцебску – створаная землеўладальнікамі
Віцебскай і Магілёўскай губерняў у 1826 – 1841 гадах суполка ў Віцебску дзеля атрымання большых здабыткаў працы прыгонных сялян ва ўмовах станаўлення капіталістычных адносін у Беларусі. Прэзідэнтам з'яўляўся генерал-губернатар вышэйназваных і Смаленскай губерняў.
Для эксперыменту таварыства набыло маёнтак Залучоссе паблізу Віцебска, дзе наладзіла ўзорную гаспадарку паводле новых дасягненняў сельскагаспадарчай навукі ў Расіі і за мяжой. На аснове вопыту выдала ў Пецярбургу адзін нумар часопіса «Летопись Белорусского общества сельского хозяйства». Беларускія вольна-эканамічныя таварыствы існавалі таксама ў Мінску і Петраградзе.