Чацвер, 25.04.2024, 18:42

БІЛА, калатушка

Галоўная »
БІЛА — старажытны самагучны ўдарны інструмент. Лакальная назва калатушка. Мае выгляд прамавугольнай з вузкім перахватам пасярэдзіне драўлянай або металічнай дошкі ці бруска, па якім б'юць («калатаюць») палкай з шарыкам на канцы або малатком. Біла вялікага памеру падвешвалі на білніцу, малое біла трымалі ў руцэ.

біла
Біла

Пры ўдары па біле ўзнікаюць моцныя рэзкія гукі неакрэсленай вышыні. Выкарыстоўвалі як сігнальны інструмент, эмацыянальна камунікатыўны змест сігналаў успрымаўся праз тэмп удараў. Выкарыстоўвалася і ў манастырскім побыце (для адбівання часу дня, паведамлення пра розныя здарэнні). У 16 — 17 ст. тэрмінам біла карысталіся і для абазначэння малатка для настройкі струн і пёрка для брынкання па струнах. Біла зрэдку ўжываецца і ў наш час (у старажоўстве, на будоўлях). Білам называюць таксама язык звана.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 10
Гасцей: 10
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.