Субота, 20.04.2024, 07:13

БІСЕР

Галоўная »
БІСЕР (з арабс.) – невялікія круглыя альбо шматгранныя пацеркі, найчасцей са шкла, з дзіркай для нанізвання. Бісер вядомы з часоў старажытнага Егіпта; пазней, у X ст., сакрэт яго вырабу асвоіла Венецыя. На Беларусі шкляны і бронзавы бісер знойдзены з часоў ранняга жалезнага веку, VI – III стст. да н.э., у Рэчыцкім, IV ст. да н.э. – у Брагінскім раёнах. Знойдзены бісер і больш позняга часу. Характар пахаванняў паказваў, што бісерам нашы продкі вышывалі падалы і рукавы адзення, галаўныя ўборы.

У XVIII бісеры вырабляліся на Гродзенскай мануфактуры шкляных пацерак, у Любаньскім раёне. Бісерныя вырабы XIX ст. (вышываныя сумачкі, кісеты, футаралы, пано, партрэты і інш.) захоўваюцца ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі і ў некаторых Мінскіх музеях.

У наш час бісер выкарыстоўваецца для вырабу пацерак, маністаў, завушніц, для аздаблення сцэнічнага і святочнага адзення.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.