БОНДА — 1) беларускі народны звычай частавання блізкіх і аднавяскоўцаў свежыной, а таксама хлебам, садавінай, агароднінай новага ўраджаю. Дзяліліся мясам дамашняй і забітай у час палявання дзікай жывёлы, рыбай, мёдам (у час яго выбірання з вулляў). Звычай сведчыць пра існаванне ў старажытнасці калектыўнай (абшчыннай) гаспадаркі і грамадскай уласнасці. У наш час страціў сваю назву, але па-ранейшаму захоўваецца як народная традыцыя калектыўных узаемаадносін.
2) Старадаўняя назва пасагу, запасу грошай,
адзення.
3) Круглая пшанічная булка.