Чацвер, 25.04.2024, 00:00

БРАНЗАЛЕТ

Галоўная »
БРАНЗАЛЕТ (ад франц. запясце) – звычайна круглая металічная, шкляная, керамічная, касцяная, драўляная, бурштынавая, камянёвая, цяпер і пластмасавая рэч для ўпрыгожвання рук (у некаторых геаграфічных мясцінах і ног).

На Беларусі знойдзены медныя бранзалеты сярэднедняпроўскай культуры (2-я палова III – 1-я палова II тысячагоддзя да н. э.) на могільніку каля в.Стрэліца Быхаўскага раёна і бронзавыя з завіткамі на канцах – тшцінецкай культуры (XV – XI ст. да н. э.).

У раннім железным веку былі жалезныя, бронзавыя і срэбныя бранзалеты розных узораў. Тое, што знойдзены ліцейныя формы, тыглі, загатоўкі ў выглядзе кавалкаў бронзавага дроту, сведчыць: большасць бранзалетаў выраблялася на месцы.

З развіццём гарадоў і ўдасканаленнем ювелірнай справы на Беларусі наладзіўся выраб бранзалетаў з каштоўных металаў (залатыя са стылізаванымі галоўкамі на канцах з Мінска, XII ст.) і з аздабленнем рознымі эмалямі, каштоўнымі камянямі, чарненнем, філігранасцю, зярненнем, інкрустацыяй. Шкляныя бранзалеты (з X ст.) былі рознага колеру, рабіліся спосабам выцягвання шклянога дроту з мяккай шкламасы. Аздаблялі іх перавітымі шклянымі ніткамі ў большасці жоўтага колеру.

Бранзалетства шырока развіта і сёння.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.