Чацвер, 25.04.2024, 01:02

БРАСЛАЎ

Галоўная »
БРАСЛАЎгорад, цэнтр Браслаўскага раёна, на паўночным беразе возера Дрывяты. За 220 км ад Віцебска.

Браслаў
Герб горада

На 1995 год было каля 11 тысяч чалавек. Заснаваны на месцы былога паселішча крывічоў і латгалаў, у гістарычных дакументах упамінаецца пад 1065 годам як Браславль, Браславль Завельскі. З пачатку XIV ст. ва ўладанні вялікага князя ВКЛ.

У XV ст. цэнтр павета Віленскага ваяводства. У 1500 г. горад набыў прывілей на магдэбургскае права, у 1792 г. – герб. У XVІ – ХVІІ стст. важнае значэнне меў Браслаўскі замак.

У XIX ст. мястэчка, цэнтр воласці Браслаўскага павета, у 1921 – 1939 гадах у складзе Польшчы, цэнтр павета Віленскага ваяводства.

З 1939 г. у складзе БССР, з 1940-га цэнтр раёна Вілейскай вобласці. З 27 чэрвеня па 6 ліпеня 1944-га акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія загубілі ў Браславе і раёне 5456 чалавек

Браслаў
Браслаўскі касцёл

Браслаў
Мікалаеўская царква

Ёсць прадпрыемствы харчовай, лёгкай прамысловасці і сацыяльна-бытавога абслугоўвання, гісторыка-краязнаўчы музей, з помнікаў архітэктуры – Мікалаеўская царква, Браслаўскі касцёл; археалагічны помнік – гарадзішча.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.