Аўторак, 23.04.2024, 16:54

БРАТЧЫНА

Галоўная »
БРАТЧЫНА — 1) грамадская трапеза членаў праваслаўных брацтваў, якія існавалі на Беларусі ў 16 — 18 ст. Наладжвалася ў складчыну членамі брацтва (братчыкамі) у асобныя святочныя дні.

2) Калектыўнае частаванне ў складчыну ў час святкавання сялянамі грамадскай свечкі, якую рабілі з воску, сабранага ўсімі абшчыннікамі. Свечку ставілі ў кадушку, напоўненую жытам, спявалі песні з пажаданнем добрага ўраджаю, дастатку ў гаспадарцы. Пад уплывам хрысціянства братчыну прымеркавалі да дня зімовага Міколы (6 снежня старога стылю), які нібыта садзейнічаў добраму ўраджаю. Частаванне, як і само свята, мела абшчынны характар. У беларускай вёсцы бытавала да канца 19 ст.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.