Аўторак, 23.04.2024, 13:25

БРАЦТВЫ

Галоўная »
БРАЦТВЫ – у XVI – XVIII стст. праваслаўныя, уніяцкія, каталіцкія суполкі насельнікаў беларускіх і украінскіх гарадоў. Дзейнічалі звычайна пры цэрквах, касцёлах, манастырах альбо парафіях.

Сябрамі суполак былі рамеснікі, купцы, духавенства, якія прысвячалі сябе рэлігійна-дабрачыннай асвеце, распаўсюджвалі адпаведную літаратуру. На Беларусі першыя праваслаўныя брацтвы з'явіліся ў 2-ой палове XVI ст., а ў наступным ужо дзейнічалі ва ўсіх буйных гарадах.

Будавалі цэрквы, дамы прытулку, дапамагалі збяднелым сябрам, сіротам, супрацьстаялі акаталічванню і апалячванню, уніі, прапагандавалі беларускую мову і культуру, засноўвалі брацкія школы і друкарні, такім чынам пашыраючы асвету, кнігадрукаванне, сістэму школьных тэатраў і інш.

Каталіцкія брацтвы клапаціліся пра ўкараненне ў беларускіх гарадах польскай мовы і адначасова, беручы прыклад з праваслаўных, дбалі і пра матэрыяльнае – утрымлівалі прытулкі, багадзельні і шпіталі, сваім састарэлым і хворым аднадумцам, іхнім удовам выдавалі пенсіі і інш.

Уніяцкія брацтвы (з'явіліся пасля Брэсцкай уніі 1596 года) прапаведавалі свой рэлігійны накірунак (спалучэнне праваслаўя і каталіцызму), таксама аказвалі сваім прыхільнікам разнастайную дапамогу і паспелі зрабіць значны уклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры.

У Сярэдневечча брацтвамі таксама называліся суполкі гарадскіх, часам і сялянскіх рамеснікаў. У ХVІІ – ХVІІІ стст. свае прафесійныя брацтвы мелі і купцы.
Меню
http://irkutsk.krepeg24.ru/catalog/metricheskij-krepezh/vinty купить винты.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
http://irkutsk.krepeg24.ru/catalog/metricheskij-krepezh/vinty купить винты.
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
http://irkutsk.krepeg24.ru/catalog/metricheskij-krepezh/vinty купить винты.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.