БУДНЫ БеняшГалоўная »
БУДНЫ Беняш – беларускі культурны дзеяч ХVІ – ХVІІ стст. Родам з Лоска ці Віленшчыны. Скончыў Кёнігсбергскі пратэстанцкі універсітэт. Служыў у беларускіх магнатаў (А.Храптовіча і інш.).
Яго фундаментальны твор «Кароткія і ясныя аповесці, якія па-грэчаску называюцца Апафегматы» (1599) у XVII ст. меў 11 выданняў. У творы аўтар хрысціянізаваў антычную этыку, абгрунтоўваў ідэі натуральнай маралі і натуральнага права, маральна-этычныя нормы выводзіў з разумова-прыроднай сутнасці, індывідуальнага і грамадскага вопыту. Пераклаў трактаты Цыцэрона « Аб старасці» і «Аб дружбе». |