Пятніца, 26.04.2024, 01:47

БУЙЛО (БУЙЛА) Канстанцыя

Галоўная »
БУЙЛО (БУЙЛА) Канстанцыя (1898 – 1986 гг.) – беларуская паэтэса. Скончыла настаўніцкія курсы ў Вільні, працавала настаўніцай, загадчыцай кнігарні ў Полацку. Першыя вершы апублікавала ў юным узросце (1909 г.) у газеце «Наша ніва», а ў 1914 г. выдала першы зборнік паэзіі «Курганная кветка». Адзін з яе ранніх вершаў «Люблю» («Люблю наш край, старонку гэту...») стаў любімай беларускай песняй (кампазітар М.Равенскі).

З 1923 г. жыла ў Маскве. У дарэвалюцыйнай паэзіі – роздум пра цяжкі лёс беларускага селяніна, у савецкай – любоў да Радзімы, да яе людзей і прыроды. У 1981 г. у Мінску выйшаў двухтомнік яе выбраных твораў, куды ўвайшло лепшае з напісанага больш чым за паўстагоддзе. Памерла ў Маскве, пахавана на радзіме, у в.Вішнева Валожынскага раёна.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.