Панядзелак, 09.09.2024, 01:05

БУЛГАК Ян

Галоўная »
Булгак ЯнБУЛГАК Ян (1876, в.Асташына Навагрудскага павета – 1950 г.) – беларускі і польскі этнограф, фалькларыст, майстра мастацкіх фотаздымкаў.

Да 1912 г. жыў у в.Перасека Мінскага павета. У 1919 – 1939 гг. кіраўнік лабараторыі мастацкіх фотаздымкаў пры Віленскім універсітэце. Заснаваў і быў старшынёю саюза польскіх мастакоў-фатографаў, польскага фатаграфічнага таварыства. Апублікаваў шмат здымкаў беларускіх краявідаў, вёсак, гаспадарчых пабудоў беларускіх сялян у розных этнаграфічных выданнях і ў часопісах. Шырокую папулярнасць набылі мастацкія здымкі «Беларус з-пад Клецка», «Бабулька-беларуска з маёнтка Перасека пад Мінскам», «Жабракі беларусы з-пад Клецка ў народным убранні», «Беларуска з-пад Клецка ў народным строі з самаробнага сукна».

Напісаў шмат артыкулаў пра беларускі фальклор і краязнаўства: «Велікодныя песні на Міншчыне (валачобнікі)», 1911 г.; «Экскурсія на Свіцязь», 1910 г.; пра мастака Ф.Рушчыца, 1939 г.. Вялікая фотатэка і калекцыя здымкаў (каля 10 тысяч) згарэла ў 1944-м г. у Вільні. Пераможца шматлікіх міжнародных конкурсаў на лепшы твор фотамастацтва.

У 2004 г. у выдавецтве «Беларусь» выйшаў вялікі том успамінаў Я.Булгака «Край дзіцячых гадоў», дзе ён дэталёва апісвае побыт сям'і, розных сацыяльных слаёў Навагрудчыны канца XIX – пачатку XX стст. Уклала кнігу і напісала да яе ўступны артыкул, пераклала з польскай на беларускую краязнаўца Т.Вяршыцкая, польскамоўныя вершы пераклаў С.Законнікаў. У кнізе выкарыстаны фотаздымкі з Музея літаратуры ў Варшаве, Гданьскай бібліятэкі Польскай Акадэміі навук, з розных сямейных архіваў і збораў. Аўтар каментарыяў, подпісаў да фотаздымкаў, бібліяграфіі, артыкула «Жыццё і творчасць Яна Булгака» даследчыца з Варшавы I.Кухарская.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [195]
Адукацыя [38]
Спорт [1418]
Здарэнні [496]
Грамадства [491]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Верасень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.