Пятніца, 26.04.2024, 03:00

БУРНОС

Галоўная »
БУРНОС — 1) верхняе адзенне беларускіх жанчын. Пашыраны з 19 ст. пад уплывам заходне-еўрапейскага гарадскога касцюма. Апраналі яго ў халоднае надвор'е як святочную вопратку замест світкі ці кажуха. Шылі з шэрага, радзей белага, саматканага валенага сукна.

бурнос
Бурнос

Аднабортны, доўгі, расшыраны ўнізе бурнос зашпільваўся на гузікі, меў адкладны каўнер (на Вілейшчыне без каўняра) і 2 невялікія бакавыя завышаныя накладныя кішэні ў форме пяцівугольніка. Рукавы з авальна падкроенай галоўкай уточваліся ў круглую пройму. Аздаблялі нашыўкамі і аблямоўкай чорнага аксаміту (мошасту), шаўковай ці сацінавай тасьмы, дэкаратыўным чорным штапам (машыннай строчкай). Чорныя паскі нашывак рознай шырыні арганічна спалучаліся са строгай графічнасцю лінейнага арнаменту ў выглядзе хваль, зубчыкаў, спіралей, утвораных чорнымі ніткамі машынных строчак, што кампанаваліся ўздоўж беражкоў, па крыссі, па нізе спінкі, рукавоў, на кішэнях і каўняры. Найбольш пашыраны ў строях Панямоння і Цэнтральнай Беларусі да 1930-х г.

2) Мужчынскае верхняе адзенне, тое, што і бурка.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.