БЯДУЛЯ Змітрок (Плаўнік Самуіл Яфімавіч) (1886 г., в.Пасадзец
Лагойскага р-на – 1941 г.) – беларускі пісьменнік. Першы твор празаічнага жанру надрукаваў у 1910 г., першую кнігу выдаў у 1913-м г., у якіх адлюстраваў сацыяльны прыгнёт беларускага сялянства («Гора ўдавы Сымоніхі», «Пяць лыжак заціркі» і інш.). Пазней гэтыя і іншыя матывы развіваў у аповесцях «Салавей», «У дрымучых лясах», у рамане «Язэп Крушынскі».
У шматлікіх вершах і паэмах адлюстраваў складаныя працэсы 1920-х гадоў. Даследаваў этнаграфію і фальклор Беларусі. Працаваў на розных вытворчых і рэдакцыйных пасадах, быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Зоркі» і краязнаўчага выдання «Наш край». Памёр па дарозе ў эвакуацыю, пахаваны ў сённяшнім Казахстане.