Субота, 20.04.2024, 19:01

БЯЛЫНІЦКІ-БІРУЛЯ Вітольд Каятанавіч

Галоўная »
БЯЛЫНІЦКІ-БІРУЛЯ Вітольд Каятанавіч (1872 г., сядзіба Крынкі Бялыніцкага р-на – 1957 г.) – беларускі жывапісец-пейзажыст. Народны мастак Беларусі і Расіі, ганаровы акадэмік АН Беларусі. Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1889 – 1896 гг.), быў членам розных мастацкіх згуртаванняў. У любімым ім жанры пейзажу выявіў глыбокую назіральнасць, лірычнасць, тонкі разлік кампазіцыйнай пабудовы, яркае спалучэнне рознакаляровасці (карціны «Зноў расцвіла вясна», «Беларусь. Пачатак лета», «Лясная рэчка зімой», «Аголеныя бярозкі», «Пачатак восені»).

Аўтар шматлікіх артыкулаў, кнігі ўспамінаў «З запісак мастака». У Бялынічах і ў Магілёве ёсць прысвечаныя яму музеі. У яго гонар на Магілёўшчыне ўжо шмат гадоў праводзяцца Міжнародныя пленэры. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 10
Гасцей: 10
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.