ГАБЕЛЕН, шпалера –
дыван-карціна, вытканая ўручную. На Беларусі ў XVII - пачатку XIX стст. бязворсавыя дываны-карціны выраблялі на ткацкіх мануфактурах у Нясвіжы, Міры, Карэлічах, Слоніме, Гродне і інш. Ткачы былі з тутэйшых прыгонных, майстры і мастакі таксама мясцовыя і замежныя.
Ткалі габелены з раслінным
арнаментам, геральдычнымі матывамі, сюжэтнымі кампазіцыямі і партрэтнымі выявамі; выраблялі і абівачную габеленавую тканіну. У 2-й палове XVIII ст. створана серыя габеленаў, прысвечаная роду Радзівілаў. Адраджэнне беларускага габелена прыпадае на 1960-я г. Мастакі А.Кішчанка, А.Бельцюкова, М.Савіцкі і іншыя стварылі новы тып габелена – манументальна-дэкаратыўны.