ВАДАСХОВІШЧА – рукатворны ад водападпорнасці вадаём у даліне ракі для збору і захавання вады, рэгулявання яе сцёку. Ёсць вадасховішчы наліўнога тыпу, куды вада падаецца па падвадных каналах, трубах і помпавымі станцыямі. Пад вадасховішчы спажываюць натуральныя азёры, узровень якіх падняты плацінамі на рэках, што выцякаюць з азёр.
У Беларусі ў 1950 – 1960 гг. ствараліся для ГЭС, пасля – для водазабеспячэння гарадоў, напаўнення вадой рыбных сажалак, арашэння, як зоны адпачынку.
На канец XX ст. у Беларусі было 130 вадасховішчаў (без азёрных) з агульнай плошчай больш за 620 кв.км. Буйнейшыя вадасховішчы (аб'ём больш за 100 мільёнаў куб.м) – Вілейскае і Заслаўскае, сярэднія (10 – 100 куб.м) Чырвонаслабодскае, Чыгірынскае, Сялец, Салігорскае, Пагост,
Лактышы, Любанскае, Асіповіцкае, Пятровіцкае. Ёсць малыя з аб'ёмам вады менш за 10 мільёнаў куб.м.
Амаль усе вадасховішчы мелкаводныя, найбольшыя глыбіні ў іх каля плацін – 4 – 13 м, у многіх – ад 1 да 3 м. Наладжаны сутачны альбо штогодні не толькі сцёк, але і прыток новай вады. Многія вадасховішчы сезоннага рэгулявання, толькі Вілейскае і Заслаўскае шматгадовага. Вадасховішчы ўплываюць на мікраклімат блізкіх мясцін (павышаюць вільготнасць паветра, уплываюць на хуткасць вятроў), забалочваюць прылеглыя землі, павышаюць узровень грунтовых вод, уносяць змены ў развіццё мясцовых флоры і фауны.