Чацвер, 25.04.2024, 03:30

ВАДОХРЫШЧА, Хрышчэнне Гасподне, Богаяўленне

Галоўная »
ВАДОХРЫШЧА, Хрышчэнне Гасподне, Богаяўленне – зімовае свята народнага календара (адзначалася 6 студзеня старога стыля), якім завяршаліся каляды. Хрысціянская рэлігія звязвае вадохрышча з хрышчэннем Ісуса Хрыста Іаанам Хрысціцелем на рацэ Гардан (таму ў гэты дзень у цэрквах адбываецца асвячэнне вады, якую некалі бралі з бліжэйшай рэчкі, прасякаючы на лёдзе вялікі крыж). Яшчэ з дахрысціянскіх часоў верылі ў цудадзейную моц свянцонай вады: яе давалі выпіць хвораму, апырсквалі поле перад сяўбой, хатнюю жывёлу, новую хату перад засяленнем, труну перад тым, як пакласці нябожчыка.

На вадохрышча варажылі пра будучую гаспадарку: часалі лён, каб такімі ж гладкімі былі цяляты; лавілі шапкамі і фартухамі падкінутую ўгору жменю гароху і па злоўленых гарошынах лічылі колькасць цялят, што народзяцца ў гэты год; па дыму ад запаленай лучыны меркавалі, адкуль трэба чакаць пчаліных раёў, і г.д.; варажылі таксама пра суджанага.

Вадохрышча звычайна супадала з самымі халоднымі днямі зімы, пасля якіх год паварочваў на лета.
Меню
Ремонт телевизоров на дому Москва fixit.center/remont-televizorov-v-moskve.html.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Ремонт телевизоров на дому Москва fixit.center/remont-televizorov-v-moskve.html.
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
Ремонт телевизоров на дому Москва fixit.center/remont-televizorov-v-moskve.html.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.