ВАЛАТОЎКІ – старажытныя, пераважна доўгія
курганы – невысокія валападобныя земляныя насыпы, што лічацца пахавальнымі помнікамі
крывічоў. Паводле народных паданняў, у іх пахаваны
волаты. Назва найбольш пашырана на поўначы Беларусі і ў сумежных раёнах Пскоўшчыны, Смаленшчыны і Латвіі, у мінулым карэнных землях крывічоў. У некаторых месцах Віцебшчыны валатоўкамі называюць таксама звычайныя могілкі.