Пятніца, 29.03.2024, 18:36

ВАЛАЧОБНІКІ, валачоннікі, лалоўнікі, ралёшнікі, лалыншчыкі, кукобнікі

Галоўная »
ВАЛАЧОБНІКІ, валачоннікі, лалоўнікі, ралёшнікі, лалыншчыкі, кукобнікі – асобы, якiя выконвалi абрады валачобнага свята. Лакальныя назвы валачоннiкi, лалоўнiкi. У даўнi час свята адзначалi перад пачаткам веснавых земляробчых работ, а ў больш далёкiм мiнулым iм пачынаўся новы год. Для выканання абрадаў ствараўся валачобны гурт. Галоўным у гурце быў пачынальнiк (запявала). Ен пачынаў святочную валачобную песню i спяваў усе яе paдкi. Пачынальнiкам выбiралi добрага гаспадара, спевака, якi дасканала ведаў святочныя абрады, валачобныя песнi, вiншавальныя арацыi. Важным чынам у гурце быў музыка. Ён суправаджаў спяванне iгрой на скрыпцы (часам было два музыкi: адзiн іграў на скрыпцы, дpyгi – на дудзе). Асобны чын – механоша. Ен нaciў «валачобнае» – святочныя дapункi гурту. Астатнiя валачобнікі называлiся падхватнiкамi. Ix абавязак – спяванне хорам пасля кожнага радка валачобнай песнi, прапетага пачынальнiкам, яе прыпеву (рэфрэна). 3вычайна рэфрэн спяваўся гучна, узнёсла, надаючы песнi радасны, святочны характар. Колькасць падхватнiкаў вызначала велiчыню гурту. У склад яго часам уваходзiла да 20 чалавек. У пачатку свята гурт абыходзiў усе сялянскiя двары па парадку, станавiўся паўкругам перад акном хаты i спяваў. Гурт велiчаў i славiў гаспадара, яго працу, зычыў плёну на нiвe, прыплоду ў статку, шчасця ўсёй сям'i. Большасць песень адрасавалася гаспадару, у ix услаўлялася яго руплiвасць, дбайнасць. Велiчалi i ўслаўлялi таксама гаспадыню як мудрую мужаву дарадчыцу i памочнiцу, незамужнюю дачку, нежанатага сына. Валачобныя песнi адлюстроўвалi усе этапы гаспадарчых заняткаў, паэтызавалi сялянскi двор, ніву.

Валачобныя песнi – адзiн з самых высокамастацкiх жанраў беларускай народнай паэзii земляробчага календара. Праспяваўшы звернутыя да членаў сям'i песнi, валачобнікі гаварылi iмправiзаваныя вiншаваннi. Пасля гэтага гаспадар або гаспадыня адчынялi акно, дзякавалi валачобнікам i давалi iм абрадавы дарунак валачобнае (яйкi, сыр, каўбасы). Кароткай песняй або некалькiмi словамi гурт дзякаваў за дар i жадаў сям'i усялякіх даброт. Пасля абходу ўcix двароў валачобнае дзялiлi памiж удзельнiкaмi гурту.

Валачобным абрадам у мiнулым надавалася важнае значэнне. Лiчылi, што яны спрыяюць ураджаю, дабрабыту сям'i, засцерагаюць ад розных нягод. Аб земляробчым характары валачобнага свята i абрадаў сведчыць i змест песень i тое, што валачобнікамі часам называлi ралёшнiкамi (ад слова ралля). Назва паходзiць ад старажытнага тэрмiна "валачоба", што значыла "баранаваннe". Iншы раз валачобнікаў называлi кукольнiкамi (кукобнiкамi). Гэтыя валачобнікі насiлi шырокую нiзкую скрыню з векам, у дне якой былi калочкi з насаджанымi на ix фiгуркaмi конiкaў, абшытымi сукном рознага колеру. У час выканання валачобных песень скрыню рухалi наперад i назад, i фiгуркi круцiлiся. У некаторых выпадках музыку ў гурце называлi скамарохам.

Старажытнае валачобнае свята пачало знiкаць з побыту ўсходне-славянскіх народаў у познiм сярэднявеччы ў сувязi з узмацненнем хрысцiянскай царквы i зменaмi ў календары (пераносам пачатку новага года з вясны на зiму). Як старажытнае святкаванне яно захоўвалася пераважна на Беларусi, асаблiва на яе паўночнай i ў цэнтральнай частцы. Пад уплывам царквы валачобнае святкаванне было прымеркавана да хрысцiянскага свята вялiкадня i атрымала яго назву, але старажытныя наймeннi даўнix святочных абрадаў, песень, ix выканаўцаў i святочнага дарунка асталiся ранейшыя, дахрысцiянскiя. Адначасова з новай назвай валачобнага святкавання ў iм адбылiся i змены. Сялянскiя двары сталi абыходзiць у межах царкоўнага прыходу, спраўляць абрады ў пачатку вялiкадня. У валачобныя песнi ўвайшлi злементы хрысцiянскай мiфалогii. Змянiўся i полаўзроставы склад валачобнага гурту. Раней валачобнікамі былi толькi мужчыны, пазней абрады сталi выконваць i жанчыны, а ў канцы 19 – пачатку 20 ст. нават дзецi. У гэты час сувязь валачобных абрадаў з хрысцiянскай рэлiгiяй аслабляецца, змяняецца змест валачобных песень, змяншаецца роля i значэнне ў ix хрысцiянскiх элементаў. Валачобныя абрады i песнi пачалi трацiць рэлiгiйныя рысы. Далейшыя змены ў валачобнiцтве адбылiся ў савецкі час. У многіx мясцовасцях яно знiкае, а там, дзе яшчэ захоўваецца, абрады спраўлялі звычайна малымi групамi.

На сённяшні час гэты абрад паступова страціў аграрна-магічны сэнс і набыў рысы вясёлай святочнай забавы. У асобных вёсках існуе і сёння, пераважна як тэатралізаванае прадстаўленне.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.