ВАРГАН, варганіца, вурган (вiдаць, ад стараславянскага вapгi – вусны) – народны самагучны язычковы музычны iнcтpумeнт. Лакальныя назвы варганiца, вурган. Падковападобны жалезны варган мае паралельна падоўжаныя канцы, памiж iмi праходзiць прымацаваны пасярэдзiне галоўкi язычок (тонкая стальная пласцiнка з загнутым канцом). У час iгpы варган зацiскалi зубамi або прыцiскалi да ix. Рот выконваў ролю натуральнага рухомага рэзанатара. Язычок зашчыпвалi ўказальным пальцам правай pукi. У выніку бесперапыннай вiбрацыi язычка ўзнiкаў бурдон (гук нязменнай вышынi, якi цягнецца бесперапынна). Невялiкi дыяпазон варгана абмяжоўваў рэпертуар музыкантаў простымі пeceннымi i танцавальнымi мелодыямi.
Варган Найбольш раннiя звесткi пра варган на тэрыторыі Беларусi адносяцца да 12 ст. (археалагiчная знаходка ў
Друцку), верагодна, быў найбольш пашыраны на паўночным усходзе. У музычнай практыцы беларусаў яшчэ ў 19 ст. Варган выкарыстоўваўся як сольны i ансамблевы iнcтpумeнт. У наш час не сустракаецца.