Пятніца, 19.04.2024, 03:16

ВАСЬМЯРЫК у архітэктуры

Галоўная »
ВАСЬМЯРЫК у архітэктуры – васьмікутная ў плане пабудова ці яе частка. Форма вядомая з часоў Візантыі, у паўднёвых славян, Арменіі, Грузіі і інш.

На Беларусі ў гэтай форме будавалі ў ХVІ – ХVІІІ стст. асобныя вежы гарадскіх умацаванняў (у Віцебску вядомы пад назвай «круглікаў»), замкаў і палацаў (Гальшаны Ашмянскага павета), ратуш (Магілёў), а таксама культавыя будынкі (кальвінскі збор у Смаргоні), вежы манастыроў і кляштараў (кляштар картэзіянцаў у Бярозе).

У ХVІ – ХІХ стст. ужываліся камбінаваныя формы васьмерыка і чацверыка – вежы-брамы замкаў у г.п.Мір Карэліцкага раёна, г.п.Любча Навагрудскага, Троіцкага касцёла ў г.п.Ружаны Пружанскага раёна і інш.

У драўляным, пераважна культавым, дойлідстве ХVІІ – ХІХ стст. форма васьмерыка ўзнікла пад уплывам барока (Аршанскі куцеінскі Богаяўленскі манастыр і інш.). Для Палескай школы дойлідства 2-й паловы ХVІІІ – ХІХ стст. характэрна чаргаванне васьмерыка і чацверыка (Міхайлаўская царква ў в.Рубель Столінскага раёна, званіца ў Давыд-Гарадку і інш.).

У сучаснай архітэктуры форма васьмерыка выкарыстоўвалася ў 1950-я гады.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.