Пятніца, 29.03.2024, 15:11

ВАЎКАЛАК, ваўкалака

Галоўная »
ВАЎКАЛАК, ваўкалака (ад стараслав. Влък — воўк, длакъ — поўсць) – вобраз у старадаўніх павер'ях беларусаў і іншых славянскіх народаў, пярэварацень, чалавек, які дзівосным спосабам набыў на некаторы час аблічча воўка.

Уяўлялі, што ў адрозненне ад звычайнага воўка ваўкалак больш высокага росту, з вялікай галавой, чатырма вачыма (2 на лбе, 2 на патыліцы); ён нібыта бачыць з усіх бакоў, вые не па-воўчаму, а стогне і плача, як чалавек.

Паводле паданняў ваўкалакаў дзялілі на 2 групы. Да адной адносілі фантастычных істот, у якія быццам ператваралі людзей чараўнікі пры дапамозе замовы ці іншых магічных дзеянняў. Гэтыя ваўкалакі нібыта вандравалі групамі, харчаваліся травою і карэннямі, не шкодзілі людзям, іх лічылі ахвярамі чараўніка. Да другой групы адносілі ваўкалакаў, у якіх нібыта ператвараліся самі чараўнікі, каб шкодзіць людзям. Яны быццам бы смакталі кроў людзей (гэтым падобны на вампіра).

Вобразы ваўкалакаў адлюстроўвалі фантастычныя ўяўленні людзей пра звышнатуральныя ўласцівасці чараўнікоў. Генетычна вобраз ваўкалака звязаны з татэмізмам, татэмічнымі абрадамі пераапранання ў шкуры татэмных жывёл, якім пакланяліся (у адной з этнаграфічных груп украінскага этнасу — гуцулаў — у мінулым спраўлялі воўчае свята); пра гэта сведчыць таксама ўяўленне, што людзі ператвараліся ў ваўкалакаў толькі на пэўны час, а потым зноў прымалі першапачатковае аблічча. У паданнях беларусаў чараўнікі ператваралі ў ваўкалакаў часцей за ўсё вясельныя групы, якія ў далёкім мінулым азначалі родавыя групы, a род быў сацыяльнай асновай татэмізму. На больш позніх стадыях развіцця грамадства гэты татэмічны абрад пераапранання пераасэнсаваны як магічнае дзеянне чараўніка. Зараз вобраз ваўкалака захаваўся ў фальклоры як фантастычны персанаж.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.