Чацвер, 28.03.2024, 17:16

ВАЦЛАЎ з Шамотул

Галоўная »
ВАЦЛАЎ з Шамотул (Шматульчык, Шматульскі; 1533 г. ці 1534 г., г.Шаматулы (Польшча) – 1567 г. ці 1566 г.) – польскі паэт, кампазітар, яркі прадстаўнік польскага музычнага Адраджэння, майстра паліфанічнага стылю асарреllа.

Блізка далучаўся да беларускай культуры. З 1555 г. працаваў у Радзівіла Чорнага. Напісаў нямала літургічных твораў, у тым ліку імшы, матэты, шматгалосыя песні.

Даследчыкі лічаць найбольш каштоўным у яго творчасці матэты, якія вылучаюцца гуманістычным зместам, шырокім выкарыстаннем імітацыйнай тэхнікі, сувяззю з нацыянальнай народнай песеннасцю. Некаторыя яго мелодыі выдадзены ў Брэсце ў 1558 г., яго твор «Змяркаецца» ў свой час выконваў хор хлопчыкаў Сярэдняй спецыяльнай музычнай школы пры Беларускай кансерваторыі ў Мінску (цяпер Рэспубліканскі вучэбны комплекс гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.