ВЕЛІКОДНЫЯ ПЕСНІ – народныя творы
каляндарна-абрадавай паэзіі, прысвечаныя да
Вялікадня. Калі
валачобныя песні мелі
абрадавы характар і выконваліся на першы дзень свята, то да велікодных песень звярталіся даўжэй, і яны мелі не толькі абрадавае, але і гумарыстычнае значэнне.
Некаторыя даследчыкі ўсё ж не зусім аддзялялі адна ад адной тыпы гэтых песень, тым больш, што паступова велікодныя песні растварыліся ў іншых цыклах і пачалі страчваць самастойнасць.