Пятніца, 29.03.2024, 08:18

«ВЕРАБЕЙ»

Галоўная »
«ВЕРАБЕЙ» – традыцыйны танец. Мае шмат карагодных варыянтаў, з якімі цесна звязаны (кругавая пабудова, імітацыя рухаў вераб'я, суправаджэнне прыпеўкамі). Складаецца з 2 частак: 1-я ва ўмераным тэмпе, музычны памер 3-дольны, 2-я — у хуткім тэмпе, музычны памер 2/4. Нярэдка выконваўся на вяселлях. П.Шэйн апісаў варыянт, які ён убачыў на Магілёўшчыне: «Вераб'я» танцавалі ў некалькі пар так: танцуючыя склалі круг, унутры якога хадзілі дзяўчаты, звонку — хлопцы, спачатку рухаліся ў адзін бок, ціха, прагульваючыся, а потым, калі музыка рабілася больш жвавай, усе пары вакол паварочваліся і пачыналі падскокваць весялей...» (Шэйн П.В. Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю. Спб., 1887. Т.1, ч.1. С.544). Танец суправаджаўся песняй:
Чы-чы, чы-чы, верабей,
He клюй маіх канапель, —
А я таму вераб'ю
Калом ногі пераб'ю.
Верабейка скача,
Па ножцы плача.
Танец быў распаўсюджаны ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.