Чацвер, 28.03.2024, 18:46

ВЕРАНДА

Галоўная »
ВЕРАНДА (англ. veranda ад інд.) – адкрытая або закрытая прыбудова да дома з боку ўваходных дзвярэй. Гістарычна развілася з ганка. З'яўляецца дадатковым гаспадарчым памяшканнем. Часта выкарыстоўваецца як летняя кухня, часам у верандзе адгароджваецца кладоўка. Веранды спарадычна сустракаліся ў вясковым будаўніцтве з 19 ст. ў заможных сялян. Значнае пашырэнне атрымалі ў савецкі час.

веранда
Веранда. Вёска Галошава Талачынскага раёна

Найбольш тыповыя — зашклёныя веранды памерам 10 — 15 м. Некаторыя хаты маюць па 2 веранды: на вуліцу і панадворак. Ніжняя частка каркаса веранды ашалёўваецца дошкамі, фарбуецца, верхняя, як правіла, зашклёная. Многія веранды аздоблены разьбой, вітражамі, з'яўляюцца сапраўднымі творамі мастацтва.

У наш час веранды бытуюць па ўсёй Беларусі, але найбольш пашыраны на паўднёвым усходзе рэспублікі і ў садова-дачным будаўніцтве.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.