ВІЛЕНСКАЯ АРХЕАЛАГІЧНАЯ (і іншыя назвы) КАМІСІЯ была ўтворана ў 1864 г. для разбору і выдання спрэчных дакументаў па гісторыі, у тым ліку і Беларусі, згодна з якімі абгрунтоўвалася, што Беларусь ніколі не была самастойнай дзяржавай, а старабеларуская дзяржаўная мова ў
ВКЛ была ўсяго толькі дыялектам рускай.
Гэтая камісія, згодна з тагачаснай русіфікатарскай палітыкай, падкрэслівала спрадвечнасць праваслаўя на беларускіх землях і апраўдвала русіфікацыю Беларусі ў якасці «единого русского народа». Камісія адабрала і выдала 39 тамоў Актаў: матэрыялы копных, земскіх і гродскіх судоў, магістратаў, матэрыялы пра вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 – 1657 гадоў, царкоўную унію і інш. Усяго надрукавана 49 тамоў крыніц агульным аб'ёмам каля 29 тысяч старонак.
Як падкрэслівае беларускі гісторык А.Грыцкевіч, «нягледзячы на тэндэнцыйнасць у рабоце камісіі, яе працы з'яўляюцца важнай крыніцай вывучэння гісторыі, эканомікі, культуры Беларусі, гісторыі беларускай мовы».