Чацвер, 25.04.2024, 20:52

ВІЛЕНСКАЯ ШКОЛА ГРАВЮРЫ

Галоўная »
ВІЛЕНСКАЯ ШКОЛА ГРАВЮРЫ – мастацкі накірунак ў графіцы пачатку XVI (1520-я г.) – XVII стст. Склалася ў Вільні, мела працяг у ВКЛ у сувязі з усходнеславянскім і заходнееўрапейскім мастацтвам і пад уплывам традыцый аздаблення славянскіх рукапісаў. Школа паўплывала на накірунак творчасці Куцеінскай школы гравюры, Магілёўскай школы гравюры.

Галоўную ролю ў развіцці адыгралі выданні Ф.Скарыны, друкарняў Мамонічаў, Віленскай акадэміі (1576 – 1773 гг.), еўінскай друкарні і інш. Паводле гэтай школы ў мастацтве шырока развіваліся жанры партрэту, ілюстрацый, франтыспісу, застаўкі, канцоўкі, геральдычнай выявы, ініцыялаў і інш.

Вялікі ўклад у гэтую справу зрабілі П.Мсціславец, Л. і С.Зізаніі, шматлікія мясцовыя гравёры (Т.Макоўскі з Нясвіжа, А.Тарасевіч, I.Шчырскі і інш.), а таксама і замежныя.

У Віленскай акадэміі вучыўся вядучы майстра Магілёўскай школы гравюры М.Вашчанка.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.