Пятніца, 19.04.2024, 19:09

ВІЛЕНСКІ УНІВЕРСІТЭТ

Галоўная »
ВІЛЕНСКІ УНІВЕРСІТЭТ – заснаваная ў 1570 г. езуітамі як калегіум, найстарэйшая навучальная ўстанова Беларусі і Літвы. У 1578 г. прывілеем Стэфана Баторыя ператвораны ў акадэмію на чале з рэктарам П.Скаргай. Меў філасофскі і тэалагічны факультэты, у 1641-м г. адкрыты юрыдычны.

Віленскі універсітэт
Вялікі двор (1840-1850-я гады)

Студэнты ўсіх факультэтаў вывучалі беларускую мову. Акадэмія мела бібліятэку, друкарню, астранамічную лабараторыю. Яе закончылі М.Сматрыцкі, С.Полацкі, А.Каяловіч і інш.

Віленскі ўніверсітэт
Вялікі двор сёння

З 1781 г. акадэмія стала Галоўнай школай ВКЛ. Яе рэктар М.Пачобут-Адляніцкі рэфармаваў яе і надаў адукацыі амаль свецкі характар. Калі да яе далучылі Гродзенскую медычную школу, то ўтварыўся і медыцынскі факультэт. У 1781 г. Жан Жылібер заснаваў батанічны сад.

У 1803 г. Галоўная школа рэарганізавана ва універсітэт з 4 факультэтамі. Пры універсітэце працавалі медыцынскі, ветэрынарны, агранамічны інстытуты, адны з багацейшых у Еўропе бібліятэка і батанічны сад. У 1817 – 1823 гг. тут былі тайныя таварыствы філаматаў, філаратэтаў, якія прапаведавалі асвету, пашану і веданне гісторыі, культуры, у тым ліку і беларускай, распаўсюджвалі антысамадзяржаўныя і патрыятычныя ідэі. Трэць студэнтаў брала ўдзел у паўстанні 1830 – 1831 гг., за што імператар Мікалай I у 1832 г. закрыў старажытную ўстанову.

Віленскі ўніверсітэт
Абсерваторыя

Яе дзейнасць была адноўлена ў 1919-м г. Пасля перадачы Віленскага краю Літве літоўскія ўлады закрылі яго, у 1940-м г. перавялі сюды некаторыя факультэты, у 1945-м г. усе факультэты Каўнаскага універсітэта.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.