Пятніца, 19.04.2024, 06:03

ГАЛАЎНЫЯ ЎБОРЫ

Галоўная »
ГАЛАЎНЫЯ ЎБОРЫ – састаўная частка адзення. У мінулым адлюстроўвалі сацыяльнае становішча чалавека, а жаночыя — і сямейнае.

галаўныя ўборы, адзенне
Шлюбны вянок маладой

Асноўныя формы галаўных убораў вядомы з часоў Кіеўскай Русі: у мужчын — шапка (з сукна ці лямцу), у дзяўчат — вянок, у жанчын — чапец, а паверх убрус. З фарміраваннем беларускай народнасці (14 — 16 ст.) замацоўваліся і этнічныя асаблівасці адзення.

галаўныя ўборы, адзенне
Мужчына ў шапцы-футраванцы

Галаўныя ўборы пануючых класаў выраблялі з дарагіх мануфактурных тканін (аксаміт, парча, шоўк, дыхтоўнае сукно), футра собаля, куніцы, бабра, ліса, вавёркі, багата аздаблялі каштоўнымі камянямі, жэмчугам, пер'ем, вышыўкай і карункамі з залатых і сярэбраных нітак. Мужчынскімі галаўнымі ўборамі магнатаў і гарадской знаці ў 16 — 19 ст. былі кучмы, ялмонкі, канфедэраткі, брылі, з якасных матэрыялаў магеркі, у шляхты — шапкі-каўпакі (святочныя ўпрыгожвалі бліскучымі камянямі і плюмажам з чаплінага пер'я), у духавенства — найперш скуф'я.

галаўныя ўборы, адзенне
Маладуха ў каптуры. Маладзечанскі раён

Жаночыя галаўныя ўборы вызначаліся разнастайнасцю тыпаў, шыкоўным аздабленнем, залежнасцю форм ад змены стыляў у заходне-еўрапейскім касцюме, імкненнем падкрэсліць выпешчанасць твараў арыстакратак. Былі пашыраны намітка (убрус, хуста), хустка (рабак, шырынка), рантух, каптуровыя ўборы (каптур, чапец, шапка, каўпак, берэт), a таксама вянок, чылка і інш.

галаўныя ўборы, адзенне
Жанчына-мяшчанка ў старадаўнім галаўным ўборы (галовачка).
Горад Давыд-Гарадок Столінскага раёна


Галаўныя ўборы гарадскіх рамеснікаў, мяшчан адрозніваліся большай практычнай мэтазгоднасцю, таннейшымі матэрыяламі і аздобай, стрыманай афарбоўкай. Беларускія народныя галаўныя ўборы выраблялі ў хатніх умовах або спецыяльныя рамеснікі (шапавалы). Мужчыны насілі розныя віды шапак: суконную або лямцавую белую ці шэрую магерку, аўчынную або футравую цыліндрычную ці конуса-падобную кучомку, зімой — аўчынную або футравую аблавуху. Вядома і шапка-футраванка (накшталт канфедэраткі) з чатырохвугольным цёмным верхам і мяккім аколышам. Святочныя шапкі ўпрыгожвалі дэкаратыўнай строчкай, нашыўкамі каляровага шнура, скуры, тканіны, кутасамі. Шырока бытавалі валеныя ці плеценыя брылі, якія насілі найчасцей улетку. З канца 19 ст. набыў пашырэнне картуз, заменены ў 20 ст. кепкай.

галаўныя ўборы, адзенне
Дзяўчына ў хустцы. Рагачоўскі раён

Жаночыя галаўныя ўборы 19 — пачатку 20 ст., асабліва святочныя і абрадавыя, вылучаліся багаццем форм, спосабам нашэння, майстэрствам і вытанчанасцю мастацкага выканання. Дзяўчаты зачэсвалі валасы на прамы прабор (радзей гладка), запляталі ў 1 — 2 касы з каснікамі (розных колераў стужкі, паскі тканіны, ніткі бісеру). Дзявочыя ўборы ахоплівалі галаву ў выглядзе абручыка ці перавязкі-ручніка і падзяляліся на такія віды, як вянок, скіпдачка, чылка, кубак, хустка; часам яны ўваходзілі як састаўная частка ва ўборы замужніх жанчын. Асаблівая маляўнічасць, тонкі густ афармлення ўласцівы вясельным, купальскім уборам, у аздабленні якіх выкарыстоўвалі кветкі, галінкі дрэў, зеляніну, стужкі, пер'е, паперу. Яркім суквеццем, насычаным каларытам, мажорным ладам яны адпавядалі святочнаму настрою, падкрэслівалі хараство маладосці. Замужнім жанчынам не дазвалялася паказвацца на людзях з непакрытай галавой, і іх галаўныя ўборы былі больш разнастайныя і складаныя паводле будовы і спосабу нашэння, больш сціплыя паводле дэкору. У ансамблі ўсяго касцюма яны надавалі жаночай постаці велічнасць і статнасць, як бы скульптурную яснасць і закончанасць. Комплекс убору складаўся звычайна з цвёрдай асновы (тканка, лямец), спецыяльнага чапца і павязанага кавалка палатна.

галаўныя ўборы, адзенне
Жанчына ў намітцы. Маларыцкі раён

Жаночыя галаўныя ўборы падзяляюцца на ручніковыя (намітка, сярпанка, хустка), рагацістыя (галовачка, рожкі, сарочка), каптуровыя (каптур, чапец, наколка), падвічкавыя (падвічка). На белае поле палатна наносіўся чырвоны ці чырвона-чорны арнамент. З прыёмаў мастацкага афармлення пераважалі вышыўка, узорыстае ткацтва, аплікацыя парчовай тасьмой, крамнымі тканінамі. Ва ўборах пажылых кабет асноўны акцэнт рабіўся на пластыку формы, спосаб завязвання. Багата выглядалі ўборы сваццяў, блізкія паводле характару аздаблення да святочных дзявочых. Жаночыя галаўныя ўборы не мелі рэзкага падзелу на летнія і зімовыя, у холад на іх дадаткова накідвалі хустку. З канца 19 ст. ў вёску сталі ўсё шырэй пранікаць фабрычныя вырабы, яны паступова выцеснілі традыцыйныя народныя, якія ў наш час выкарыстоўваюцца ў сцэнічным касцюме.

галаўныя ўборы, адзенне
Хлопец у саламяным брылі. Лепельскі раён

Асартымент сучасных галаўных убораў вельмі разнастайны паводле полава ўзроставага і сезоннага прызначэння, выкарыстаных матэрыялаў, тэхналогіі выканання, а таксама мастацкага вырашэння паводле форм і аздаблення.
Меню
https://dveri-nika.ru топ 20 межкомнатные двери в пензе.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
https://dveri-nika.ru топ 20 межкомнатные двери в пензе.
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
https://dveri-nika.ru топ 20 межкомнатные двери в пензе.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.