Пятніца, 29.03.2024, 05:36

ВІТАЎТ

Галоўная »
ВітаўтВІТАЎТ (1350 г. – 27.10.1430 г.) – князь гарадзенскі, трокскі, вялікі князь ВКЛ (1392 – 1430 гг.). Сын вялікага князя Кейстута, пляменнік вялікага князя Альгерда – братоў, якія сумесна правілі ВКЛ і значна ўмацавалі яго. Не падтрымаў захоп улады ў ВКЛ стрыечным братам Ягайлам, яго саюз (унію) з Польшчай, у чым прадбачваў страту незалежнасці ВКЛ.

Неаднойчы вёў дыпламатычныя перамовы з крыжакамі, жадаў дабіцца ўлады ў ВКЛ ваенным шляхам. Паводле Востраўскага пагаднення 1392 г. стаў вялікім князем ВКЛ пажыццёва. Пасля перамогі над сваімі сапернікамі ў ВКЛ авалодаў Смаленскам, на некалькі гадоў дамогся ўплыву ВКЛ над Ноўгарадам, неаднойчы рознымі шляхамі спрабаваў падпарадкаваць Маскву (у тым ліку і тым, што выдаў замуж сваю дачку за сына вялікага князя маскоўскага).

Вёў сваю дальнабачную палітыку з татарамі ў іхніх міжусобіцах, але пацярпеў паражэнне ў бітве на Ворскле 1399-га (як сведчаць гісторыкі, ён мудра адзначыў, што яно, тое паражэнне, многаму яго навучыла, каб пасля бачыць шлях да вялікіх перамог). Удасканаленне ягонай палітыка-дзяржаўнай, ваеннай дзейнасці (асабліва па здабыцці перамогі над крыжакамі ў Грунвальдскай бітве 1410 г.) вылучыла яго ў шэраг самых яркіх дзеячаў XV ст., да ягонага голасу прыслухоўваліся ўсе еўрапейскія манархі.

Некаторыя краіны прасілі яго ўзяць іх пад сваю апеку. Двойчы (1429 г. і 1430 г.) спрабаваў аддзяліць ВКЛ ад Польшчы і ад рымскага папы атрымаць блаславенне на каралеўства. Яно было дадзена, але польскія кіруючыя колы зрабілі на той час усё магчымае, каб Вітаўт не стаў каралём і не аслабіў Польшчу. Не дачакаўшыся кароны, якую па дарозе з Рыма перахапілі польскія феадалы, сэрца 80-гадовага легендарнага Вітаўта не вытрымала, і ён у літаральным сэнсе скончыў свой пакутлівы і слаўны шлях у паходзе, на баявым кані – гэта значыць, памёр у цвярозым розуме і ў жаданні належнай будучыні ВКЛ, асноўную частку якога складалі беларускія землі.

Вітаўт
Вітаўт, карціна XVII ст. з больш даўняй выявы

Вітаўт, як і Ягайла, ведалі нямала еўрапейскіх моваў, але ў асноўным размаўлялі па-беларуску.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.