Субота, 27.04.2024, 05:01

ГАЛАШЭННІ

Галоўная »
ГАЛАШЭННІ – жанр сямейна-абрадавай паэзіі, від лірыка-драматычнай песенна-рэчытатыўнай імправізацыі, якая выконвалася ў сувязі са смерццю блізкага чалавека або іншымі трагічнымі падзеямі ў сям'і альбо ў гаспадарцы. Яны, галашэнні, ужываліся ў побыце ўсіх народаў свету, асабліва пры развітанні-пахаванні. Чалавека адпявалі за ягоныя зямныя ўчынкі (часамі даруючы і іхнія грахі), а таксама жадалі яму шчаслівага жыцця на «тым» свеце.

У галашэннях, само па сабе зразумела, выказваўся смутак з прычыны страты чалавека, выказвалася імкненне помніць і шанаваць усе ягоныя добрыя зямныя справы. Асабліва прачуленасць выказвалася з адыходам з зямнога жыцця маці – унучкі, дачкі, жонкі, сястры, бабулі. Калі, на думку знаёмых, быў добры чалавек, гаспадар, муж, бацька, дзед, то яму таксама аддавалася надежная пачцівасць. Ім абоім, г.зн. Ёй і Яму – захавальнікам і працягу роду чалавечага – прысвячаліся самыя прачулыя словы («А мая матулечка, нашто нас пакінула, сіротачак?», «А мой раднюеенькі, а мой мілюсенькі?»).

У галашэннях народнай мудрасцю выпрацавалася сістэма аддаць належнае ўсім узростам памерлых зямных насельнікаў – ад немаўляці да зусім старога чалавека. У іх маглі падкрэслівацца разгорнутыя карціны нялёгкага жыцця як нябожчыка, так і яшчэ жывых (напрыклад, бедных сялян) пры адыходзе з жыцця чалавека, на пахаванні і на памінках. У асноўным галашэнні выконвалі жанчыны, сярод якіх абавязкова былі таленавітыя на голас. Ім і без папярэдняй дамовы за гэта маглі плаціць грашыма альбо прадуктамі. Народныя звычаі аплаквання («галасіць», «выць», «кукаваць») знайшлі адбітак яшчэ ў «Аповесці мінулых гадоў».

У беларускай літаратуры іх (рэкруцкія альбо побытавыя) адлюстроўвалі В.Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Я.Купала, Якуб Колас, М.Гарэцкі, Максім Багдановіч, I. Мележ і інш.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.