Серада, 24.04.2024, 06:23

ГАЛЕРЭЯ

Галоўная »
ГАЛЕРЭЯ – а) доўгая накрытая светлая будыніна, дзе пераважна адну вонкавую падоўжаную сцяну замяняе каланада (рад калон пад агульным перакрыццём), часам з аркадай (рад аднолькавых арак, што апіраюцца на калоны) і балюстрадай (парэнчы з фігурнымі слупкамі на лесвіцах, тэрасах, балконах).


На Беларусі галерэі вядомыя з XVI ст. у ратушах, палацах, гандлёвых радах Нясвіжа, Навагрудка, у Рагачоўскім палацы і інш. Ужываліся як у мураваным, так і драўляным дойлідстве ў класічным, а таксама і ў мясцовым мастацкім вырашэнні;

б) галерэямі назывался і зальныя памяшканні ў палацах, часам з суцэльным радам акон. З XVI ст. у Заходняй Еўропе, у XVII – XIX стст. на Беларусі ў іх размяшчаліся мастацкія калекцыі карцін (Гомель, Нясвіж, в.Шчорсы Навагрудскага раёна, Лагойск і інш.);

в) таксама калідор з суцэльнымі аконнымі праёмамі на адным з падоўжных бакоў будынка (у манастырах і кляштарах, у школьных будынках);

г) верхні ярус глядзельнай залы (галёрка).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.