Чацвер, 18.04.2024, 07:15

ВІЦЦЁ

Галоўная »
ВІЦЦЁ МАСТАЦКАЕ – адзін з асноўных спосабаў вырабу паясоў, шнуроў, абор і іншых бытавых рэчаў; від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Тэхнікай блізкае да прадзення: 2 суканыя пасмы валакністага матэрыялу ці воласу злучаюць у адну вяроўку ці матуз. Віццё вядома з глыбокай старажытнасці, адбіткі шнуроў знаходзяць на посудзе культуры шнуравой керамікі бронзавага веку. У якасці матэрыялу на Беларусі найчасцей выкарыстоўваюць лён, пяньку, радзей воўну, конскі волас, лыка.

Віццё бывае ручное (пальцамі або з дапамогай 2 драўляных кручкоў) і машыннае. Высокімі мастацкімі якасцямі і тэхнічным майстэрствам выканання адметныя мужчынскія вітыя паясы ў народным касцюме. Робяць іх звычайна з белай і чырвонай пасмаў воўны аднолькавай таўшчыні. Пасмы звіваюць, утвараючы круглы пярэсты шнур, абодва канцы якога заканчваюцца пышнымі кутасамі. Падобнымі, але вузейшымі шнурамі аздаблялі традыцыйныя касцюмы, гарсэты, світы, галаўныя ўборы і інш. З добра вычасанага лёну ці канапель вілі матузкі-тасёмкі для шнуравання гарсэтаў, падпяразвання спадніц, прыгожыя аборы для святочных пасталоў ці лапцей.

У наш час ужываецца народнымі майстрамі ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1388]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.