Панядзелак, 06.05.2024, 16:11

ВОСЕНЬСКІЯ ПЕСНІ

Галоўная »
ВОСЕНЬСКІЯ ПЕСНІ – адзін з перыядаў каляндарна-абрадавай паэзіі, творы, спалучаныя з апошнім этапам палявых работ.

Гэтыя песні спявалі ў час асенняга жніва, пры выбіранні і апрацоўцы лёну, канапель, калі капалі бульбу і збіралі розныя ягады і грыбы. I ўсё гэта было злучана з унутраным светам чалавека. У сувязі з гэтым спявалася і пра яго розныя пачуцці, каханне, пра шчаслівую і няўдалую жаніцьбу: менавіта ў восень, калі заканчваліся многія неабходныя сялянскія работы, пачыналіся ўтварацца маладыя сем'і. Адсюль вялікая разнастайнасць сюжэтаў, матываў, духоўных шчырасці і сардэчнасці, лірызму і драматызму. I пры гэтым у песнях па-свойму тонка адлюстроўваюцца своеасаблівыя восеньскія нюансы, звязаныя з прыродай – з няяркім, але прыветлівым сонцам, з нечаканымі сібернымі ветрам і дажджом, колерамі лісця, жураўліным выраем, першым снегам і т.д., што ўсё магутна ўплятаецца ў чалавечыя настрой, летуценні і парыванні.

Як падкрэсліваюць даследчыкі восеньскіх песень у беларускім фальклоры А.Ліс і Л.Мухарынская, беларускі народ стварыў вельмі арыгінальны гэты жанр каляндарна-абрадавай паэзіі, вельмі адметны ад творчасці такога тыпу іншых народаў. Паступова восеньскія песні змяніліся, набывалі іншыя рысы; да іх пачаў набліжацца жанр вясельных песень. Пры гэтым у кожных рэгіёнах гэтае сумяшчэнне ішло па-рознаму і выяўлялася па-свойму, што сведчыць пра індывідуальную таленавітасць у многім невядомых народных аўтараў. Што восеньскія песні мелі часамі не энергічна-буйны, а працяжна-лірычны («зацягнуты») напеў, – усё гэта таксама сведчыць пра непаўторнасць жанру беларускіх восеньскіх песень, якія трэба ўспрыймаць такімі, якімі яны менавіта ёсць.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.