Аўторак, 23.04.2024, 09:08

ВЫЦІНАНКА, выстрыганка, выразанка

Галоўная »
ВЫЦІНАНКА, выстрыганка, выразанка – ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай ці каляровай паперы. Лакальныя назвы выразанка, выстрыганка. На Беларусі найбольш пашыраны аднаколерныя выцінанкі, часам іх рабілі ў некалькі слаёў рознага колеру. Узоры геаметрычныя, раслінныя, радзей зааморфныя і антрапаморфныя.

выцінка
выцінанка
выцінанка
Выцінанкі

Паводле кампазіцыі выцінанкі падзяляюцца на замкнёныя (у квадраце, многавугольніку, крузе — выразаліся з веерападобна складзенага ў 4 — 8 разоў аркуша паперы), рапортныя (паперу складвалі гармонікам) і сіметрычныя (аркуш паперы перагіналі папалам, у выніку ўзор складаўся з 2 палавін, напрыклад, птушкі абапал вазона ці дрэва).

У 19 — 1-й палове 20 ст. выцінанкі выкарыстоўвалі для аздаблення інтэр'ера народнага жылля (фіранкі на вокны, падзоры на паліцы, вушакі дзвярэй, бардзюры на рамы і інш.). На захадзе Беларусі чорнымі ці паліхромнымі выцінанкамі аздаблялі беленыя сцены жылля. Узоры выцінанак падобныя на ўзоры вышыўкі, ткацтва, размалёўкі і іншых відаў народнага мастацтва, у некаторых з іх (напрыклад, фіранках) заўважалася імітацыя ажурных гардзінных тканін.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.