Аўторак, 19.03.2024, 08:56

ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА

Галоўная »
ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА 1941-1945 (22 чэрвеня 1941 – 9 мая 1945), вайна Савецкага Саюза супраць нацысцкай Германіі і яе еўрапейскіх саюзнікаў - Венгрыі, Італіі, Румыніі, Славакіі, Фінляндыі, Харватыі; важнейшая частка Другой сусветнай вайны (1 верасня 1939 – 2 верасня 1945). Працягвалася 1418 дзён і начэй. 3 сярэдзiны 30-х гг. свет пачаў уцягвацца ў новую вайну. Грамадзянская вайна ў Iспанii, агрэсiя Iталii супраць Эфiопii, Японii супраць Кiтая, далучэнне да Германii Аўстрыi, затым Мюнхенская змова, у вынiку якой Чэхаславакiя знiкла з карты Еўропы, - такiя трагiчныя вехi развязвання другой сусветнай вайны. Калi ў канцы 1938 г. фашысцкая Германiя пачала дыпламатычны наступ на Польшчу, стварыўшы данцыгскi крызiс i рыхтуючыся да вайны, урад СССР у сакавiку 1939 г. пачаў у Маскве перагаворы з прадстаўнiкамi ўрадаў Англii i Францыi аб заключэннi дагавора аб узаемнай дапамозе. Дэлегацыя СССР прапанавала акрамя заключэння пакта аб узаемнай дапамозе аказаць падтрымку ўсiм усходнееўрапейскiм краiнам, якiя мяжуюць з СССР. Такi крок стаў бы эфектыўным пачаткам працэсу стварэння сiстэмы мiжнароднай бяспекi ў Еўропе i свеце. Польшча адмовiлася ад такой прапановы. Падчас перагавораў ваенных мiсiй СССР, Англii i Францыi аб арганiзацыi сумеснай абароны супраць агрэсii ў Еўропе кiраўнiк савецкай дэлегацыi К. Варашылаў 14 жнiўня 1939 г. пры заключэннi дагавора аб узаемнай дапамозе i ваеннай канвенцыi паставiў умову: прапусцiць савецкiя войскi праз польскую тэрыторыю, каб яны маглi непасрэдна сутыкнуцца з ворагам, калi ён нападзе на Польшчу, або праз румынскую, калi агрэсар нападзе на Румынiю. Гэта прапанова не была прынята. Мiнiстр замежных спраў Польшчы заявiў, што яго ўрад такi дагавор заключаць не збiраецца. Тым часам становiшча паблiзу мяжы СССР абвастрылася. 22 сакавiка 1939 г. гiтлераўцы занялi Клайпедскую вобласць. Лiтва заключыла дагавор з Германiяй. Былi заключаны дагаворы аб ненападзе Германii з Лiтвой i Эстонiяй. У летнiя месяцы 1938 i 1939 гг. Чырвонай Армii давялося адбiваць японскую агрэсiю ля возера Хасан, ракi Халхiн-Гол. У такiх абставiнах I. Сталiн i В. Молатаў самастойна прынялi рашэнне аб заключэннi з Германiяй дагавору аб ненападзе i спынiлi перагаворы з Англiяй i Францыяй. 23 жнiўня 1939 г. ў Маскве В. Молатаў i I. Рыбентроп у прысутнасцi I. Сталiна падпiсалi акт аб ненападзе тэрмiнам на 10 гадоў. Да яго быў прыкладзены сакрэтны пратакол, якiм размяжоўвалiся сферы ўплыву Германii i СССР. Паводле тэксту пратакола Лiтва пачаткова была ўключана ў сферу ўплыву Германii, а Вiльня аднесена да Лiтвы. Заходняя Беларусь i частка Польшчы на ўсход ад р. Нараў, Вiсла, Сан, а таксама Фiнляндыя, Эстонiя, Латвiя i Бесарабiя ўвайшлi ў сферу ўплыву СССР. Лёс Польшчы аўтары сакрэтнага пратакола дамовiлiся вырашыць у парадку дружалюбнай двухбаковай згоды. Ад дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР гэты сакрэтны пратакол быў скрыты. На другi дзень пасля ратыфiкацыi дагавору Вярхоўным Саветам СССР, 1 верасня 1939 г., германскiя войскi без абвяшчэння вайны напалi на Польшчу. 3 верасня Францыя i Англiя аб'явiлi вайну Германii. Пачалася другая сусветная вайна. Мужнае супрацiўленне польскай армii ля Вестэрплятэ, Гдынi, Модлiна, Варшавы не змагло процiстаяць армii гiтлераўскага рэйха. Польскi ўрад i камандаванне не змаглi арганiзаваць эфектыўную абарону i на трэцi тыдзень пасля пачатку вайны пакiнулi краiну. Праз два тыднi нямецкiя войскi акупiравалi ўсю Польшчу, а 14 верасня Брэст. Дагавор аб сяброўстве i гранiцах памiж Германiяй i СССР быў падпiсаны 28 верасня 1939 г. Пакт аб ненападзе i дагавор аб сяброўстве i гранiцах памiж Германiяй i СССР, сакрэтныя пратаколы да iх падлягалi хуткай ратыфiкацыi; абвяшчалi неабмежаваны нейтралiтэт у выпадку вайны з трэцяй дзяржавай; негатыўна паўплывалi на мiжнародны рабочы рух; падзялiлi Еўропу на сферы ўплыву памiж Германiяй i СССР; "развязалi рукi" Германii для пачатку адкрытых ваенных дзеянняў у Еўропе. 28 верасня 1939 г. у Маскве быў падпiсаны дагавор памiж СССР i Германiяй аб сяброўстве i гранiцах, па якiм ўстанаўлiвалася новая заходняя мяжа Савецкага Саюза па так званай "лiнii Керзана". У сакрэтным дадатковым пратаколе была запiсана дамоўленасць аб уваходзе тэрыторыi Лiтвы ў сферу ўплыву СССР у абмен на Люблiнскае i частку Варшаўскага ваяводстваў, якiя ўвайшлi ў сферу ўплыву Германii. 7 кастрычнiка 1939 г. па рашэннi ўрада СССР Лiтве былi перададзены Вiльня i Вiленскае ваяводства,.а летам 1940 г. - Свянцянскi i Гадуцiшкаўскi раёны, частка Астравецкага, Ашмянскага, Пастаўскага i Свiрскага раёнаў. Повад-зачэпка, выкарыстаны Германiяй для нападу на Польшчу 1 верасня 1939 г. - iнспiрыраваны нямецкiмi спецслужбамi напад на радыёстанцыю ў Глейвiцэ. Нямецкае кiраўнiцтва падштурхоўвала савецкi бок хутчэй выступiць супраць Польшчы, каб ускласцi адказнасць за вайну i на СССР. Але Сталiн, каб стварыць уражанне нейтралiтэту, адцягваў выступленне. Толькi 17 верасня 1939 г., калi польская армiя ў цэлым была разбiта, Савецкi ўрад аддаў распараджэнне камандаванню Чырвонай Армii перайсцi гранiцу i ўзяць пад сваю абарону жыццё i маёмасць насельнiцтва Заходняй Украiны i Заходняй Беларусi. Чырвоная Армiя прасоўвалася хутка. Месцамi ёй дапамагала насельнiцтва, дзейнiчалi партызанскiя групы. Пераважная большасць польскiх войскаў здавалася без бою. У час паходу ў Заходнюю Украiну i Заходнюю Беларусь загiнула 737 i было паранена 1862 салдаты i афiцэры Чырвонай Армii. Да 25 верасня Заходняя Беларусь была поўнасцю занята Чырвонай Армiяй. Ужо 22 верасня генерал Гудэрыян i камбрыг Крывашэiн на галоўнай вулiцы Брэста прынялi парад германскiх i савецкiх войскаў, затым савецкiя войскi былi адведзены за Буг. Падобныя парады адбылiся ў Львове i Пiнску. Галоўнакамандуючы Войска Польскага Э. Рыдз-Смiглы 17 верасня 1939 г. у час пачатку вызваленчага паходу Чырвонай Армii ў Заходняй Беларусi загадаў сваiм падначаленым: ухiляцца ад узброеных сутычак з Чырвонай Армiяй; аказваць супрацiўленне ў выпадку адкрытага нападу Чырвонай Армii; аказваць супрацiўленне ў выпадку спроб раззбраення Чырвонай Армiяй.

22 чэрвеня 1941 года у 3:15 раніцы нацысцкая Германія напала на Савецкі Саюз. На пачатак вайны ў прыгранічнай зоне Заходняй асобнай ваеннай акругі (22 чэрвеня пераўтворана ў Заходні фронт, камандуючы генерал арміі Дз. Р. Паўлаў) знаходзілася 26 дывізій 3-й (генерал-лейтэнант В.І. Кузняцоў), 10-й (генерал-маёр К. Дз. Голубеў) і 4-й (генерал-маёр А. А. Карабкоў) армій прыкрыцця. Усе стралковыя і 1 кавалерыйская дывізіі гэтых армій размяшчаліся ў раёнах, што прымыкалі да дзяржаўнай мяжы; 13 дывізій (8 танкавых, 4 матарызаваныя і 1 кавалерыйская) складалі другі эшалон армій. Акрамя гэтага, у распараджэнні камандуючага акругі было 18 дывізій, у т.л. 12 недакамплектаваных стралковых дывізій. Большасць дывізій другога эшалона размяшчаліся за 400-600 км ад дзяржаўнай мяжы. З 8 танкавых дывізій 2 былі ўкамплектаваны танкамі прыкладна на 50%, 4 – менш чым на 50%, 2 не мелі танкаў. На світанні 22 чэрвеня 1941 авіяцыя фашысцкай Германіі нанесла масіраваныя ўдары па аэрадромах, чыгуначных вузлах, месцах раскватаравання вайсковых часцей, многіх гарадах. У Заходняй асобнай ваеннай акрузе паветраным налётам падверглася 26 аэрадромаў, і ў першыя дні вайны яна страціла 738 самалётаў (41%). Становішча ўскладнялася тым, што праціўнік нанёс удары пераважна па аэрадромах, дзе базіраваліся самалёты новых тыпаў. Вялікія страты савецкай авіяцыі і якасная перавага нямецкіх самалётаў дазволілі фашыстам захапіць ініцыятыву ў паветры. Часці і злучэнні акругі не былі адмабілізаваныя і разгорнутыя на рубяжах, прадугледжаных планам прыкрыцця, войскі не былі своечасова прыведзеныя ў баявую гатоўнасць. Нападзенне праціўніка застала войскі ў раёнах раскватаравання і ў лагерах.

Супраць дывізій першага эшалону праціўнік раніцай 22 чэрвеня перайшоў у наступленне сіламі каля 40 дывізій групы армій “Цэнтр”. Першымі ў бой з перадавымі нямецкімі часцямі ўступілі савецкія пагранічнікі; маючы толькі стралковую зброю, яны аказалі зацятае супраціўленне. На правым фланзе Заходняга фронту, дзе дзейнічалі войскі 3-й арміі, пачалі выходзіць і ахопліваць яго злучэнні, што прарваліся на левым крыле Паўночна-Заходняга фронту (3-я танкавая група, левафланговыя карпусы 9-й арміі нямецка-фашысцкіх войск). Гэта фашысцкая групоўка налічвала 11 дывізій, з 26 чэрвеня яна ўжо цалкам дзейнічала супраць Заходняга фронту. У выніку сілы праціўніка на Заходнім фронце склалі больш за 50 дывізій. У ходзе аперацыі ў бітву пачалі ўступаць 18 дывізій другога эшалону Заходняга фронту, а з нямецкага боку – 7-8 дывізій, вылучаных з рэзерву галоўнага камандавання сухапутных войск. Усяго ў баявых дзеяннях на заходнім напрамку ў першы тыдзень вайны з савецкага боку ўдзельнічалі 44 дывізіі, не ўкамплектаваны да штату ваеннага часу, а з боку праціўніка – 60 дывізій, у т.л. 9 танкавых і 7 матарызаваных. Асабліва значнай была перавага нямецкіх войск на сувалкаўска-маладзечанскім і брэсцка-баранавіцкім напрамках, дзе ішлі вырашальныя баі. Цяжкае становішча склалася на левым крыле Заходняга фронту, дзе супраць чатырох дывізій першага эшалону 4-й арміі наступала 10 дывізій праціўніка. Войскі 4-й арміі не былі своечасова разгорнуты і не выкарысталі для абароны зручную мясцовасць у раёне Брэста. 42-я і 6-я стралковыя дывізіі адступалі з раёна Брэста пад ударамі авіяцыі і артабстрэлам. Частка гэтых дывізій і некаторыя падраздзяленні пагранічнага атрада, абапіраючыся на ўмацаванні Брэсцкай крэпасці, аказалі ворагу стойкае супраціўленне. Пад вечар 22 чэрвеня ўзнікла пагроза глыбокага ахопу фашысцкімі танкавымі злучэннямі абодвух флангаў Заходняга фронту, цэнтр якога быў моцна высунуты на захад. Цяжкае становішча склалася на беластоцкім выступе, дзе абарону займала 10-я армія, якая, не вытрымаўшы націску, пачала адыходзіць. У сваіх дзеяннях камандаванне было ў значнай ступені звязана ўказаннямі наркома абароны СССР С.К. Цімашэнкі пра неабходнасць разгрому ўдарных груповак нямецка-фашысцкіх войск. Аднак спробы нанясення контрудараў 22 і 23 чэрвеня сіламі другіх эшалонаў армій прыкрыцця – 11-м механізаваным корпусам у паласе 3-й арміі і 14-м механізавным корпусам у паласе 4-й арміі на брэсцкім напрамку мелі нязначны поспех. Для выканання дырэктывы наркома абароны СССР камандуючы фронтам стварыў конна-механізаваную групу ў складзе 11-га механізаванага корпуса 3-й арміі, які ўжо дзейнічаў, 6-га механізаванага корпуса і 36-й кавалерыйскай дывізіі 10-й арміі пад агульным камандаваннем намесніка камандуючага фронтам генерал-лейтэнанта І.В. Болдзіна. Контрудар гэтай групы, праведзены 23 і 24 чэрвеня, толькі скаваў 4 пяхотныя дывізіі праціўніка і на некалькі дзён затрымаў іх у раёне Гродна. Разам з тым, контрудар затрымаў у беластоцкім выступе не менш як на 2 дні савецкую 3-ю і 10-ю арміі, што ў тым становішчы было немэтазгодным, бо іх войскам пагражала поўнае акружэнне. Перамяшчэнне савецкіх войск з маладзечанскага напрамку ў раён Ліды з мэтаю арганізацыі наступлення супраць сувалскай групоўкі праціўніка прывяло да таго, што 24 чэрвеня, калі асноўныя сілы 3-й танкавай групы пасля заняцця Вільнюса рушылі да Мінска, напрамак Вільнюс – Мінск апынуўся амаль непрыкрытым. Таму дывізіям, сканцэнтраваным у Мінску, было загадана тэрмінова заняць абарону Мінскага ўмацаванага раёна. Недастаткова зладжанымі былі дзеянні савецкіх войск і на баранавіцкім напрамку. Нямецкія танкавыя дывізіі захапілі рубеж па р. Шчара і падышлі да Баранавіч, а зтым, развіваючы наступленне, апярэдзілі савецкія войскі і 27 чэрвеня занялі Слуцк. 28 чэрвеня баранавіцкая групоўка Заходняга фронту пад ударамі фашысцкіх танкавых дывізій адступіла на 20 км на поўнач ад Баранавіч. Пад вечар 28 чэрвеня сілы праціўніка, якія наступалі ад Гродна на поўдзень і з раёна Бельска на паўночны ўсход, злучыліся ў раёне Крынак (на р. Свіслач) і адрэзалі шляхі адыходу савецкім войскам, што знаходзіліся ў раёне Беластока. Адначасова з боку Бельска праціўнік выйшаў да Ваўкавыска, а рухомыя злучэнні 2-й нямецкай танкавай групы занялі Слонім. На наступны дзень вораг акружыў левафланговыя часці 10-й арміі на паўднёвы ўсход ад Ваўкавыска. Са складу 3-й і 10-й савецкіх армій адыход на ўсход працягвалі толькі 4 стралковыя, 1 танкавая і 1 кавалерыйская дывізіі. Астатнія войскі гэтых армій змагаліся ў тыле ворага. Баі на подступах да Мінска былі кравапралітныя і скарацечныя. Да 28 чэрвеня пераважаючым сілам ворага процістаялі разрозненыя, абяскроўленыя часці і падраздзяленні з армій прыкрыцця, механізаваныя і пяхотныя карпусы і дывізіі 13-й арміі пад камандаваннем П.М. Філатава. Ад нямецкага бамбардзіравання з самалётаў Мінск пацярпеў няшмат. Аднак увесь горад, за выняткам прыгарадаў, згарэў ад падпалаў савецкімі спецкамандамі, якія мелі за мэту пакінуць ворагу знішчаны горад. 28 чэрвеня ў 17 гадзін нямецкія танкі і мотапяхота ўварваліся ў Мінск. Цераз суткі нямецка-фашысцкія войскі замкнулі чарговы “кацёл” вакол дывізій Заходняга фронту, што абаранялі Мінск. Да канца чэрвеня 1941 войскі Заходняга фронту пацярпелі сур’ёзнае паражэнне. 30 чэрвеня яго сілы складалі 16 значна аслабленых дывізій і 150 самалётаў (у т.л. 52 знішчальнікі). Войскі Заходняга фронту, што засталіся, ужо не маглі стварыць суцэльнага фронту абароны на ўсход ад Мінска. Каб апраўдаць страты і няўдачы ў пачатку вайны І. В. Сталін вырашыў абвінаваціць у гэтым камандаванне Заходняга фронту. 2 ліпеня быў абвінавачаны і расстраляны камандуючы фронтам Паўлаў. На яго месца прызначаны маршал С. К. Цімашэнка. Для правядзення “прафілактычных” мерапрыемстваў на Заходні фронт у якасці члена Ваеннага савета накіраваны нарком Л. З. Мехліс. 6 ліпеня Сталіну была паслана тэлеграма за подпісам Цімашэнкі, Мехліса і першага сакратара ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнкі пра “злачынную дзейнасць” камандавання фронту, у т.л. начальніка штаба, намесніка камандуючага ВПС і начальніка артылерыі, камандуючага 4-й арміяй і інш. Стаўка галоўнага камандавання фактычна пачала фарміраванне другога складу Заходняга фронту.

Адміністрацыйны падзел. Паўночна-заходнiя раёны Брэсцкай вобласцi i Беластоцкую вобласць з гарадамi Гродна i Ваўкавыскам акупанты далучылi да Усходняй Прусii: паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пiнскай, Палескай i Гомельскай абласцей па лiнii 20 км на поўнач ад чыгуначнай лiнii Брэст-Гомель адышлi да рэйхскамiсарыята "Украiна": паўночна-заходнiя раёны Вiлейскай вобласцi ўключылi ў генеральную акругу Лiтвы, Вiцебскую, Магiлёўскую, большую частку Гомельскай i ўсходнiя раёны Мiнскай абласцей перадалi ў зону аператыўнага тылу групы армiй "Цэнтр". У склад генеральнай акругi Беларусi увайшлi Баранавiцкая, частка Вiлейскай, Мiнскай, Брэсцкай, Пiнскай i Палескай абласцей, што складала 1/3 даваеннай тэрыторыi БССР, Гэта тэрыторыя была ўключана ў склад рэйхскамiсарыята "Остланд" i падзелена на 10 акруг: Баранавiцкую, Барысаўскую, Вiлейскую, Ганцавiцкую, Глыбоцкую, Лiдскую, Мiнскую, Навагрудскую, Слонiмскую, Слуцкую. Да верасня 1941 г. тэрыторыя Беларусi была падпарадкавана вайсковай адмiнiстрацыi, яе кiраванне захавалася пазней на значнай частцы Усходняй i Цэнтральнай Беларусi.

Акупацыйныя органы ўлады i самакiравання Акупацыйныя органы ўлады i самакiравання на тэрыторыi Беларусi ў часы Вялiкай Айчыннай вайны:
• Генеральны камiсарыят Беларусi;
• акругi (гебiты; на чале - гебiткамiсар);
• управы (гарадскiя, раённыя, павятовыя - бургамiстр);
• валасныя ўправы (валасны старшыня);
• вёскi (стараста, солтыс, войт).

Генеральны камiсар Беларусi да верасня 1943 г. - Вільгельм Кубэ. Забiты падчас аперацыi рэалiзаванай беларускiмi партызанамi i падпольшчыкамi 22 верасня 1943 г. Забойства Генеральнага камiсара Беларусi Вiльгельма Кубэ 22 верасня 1943 г. ажыццявiлi па заданнi камандавання партызанскага атрада "Дзiмы": Алена Мазанiк, Нiна Траян i Марыя Осiпава. Генеральны камiсар Беларусi пасля верасня 1943 г. - А. Готберг.

У час Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі было разбурана 209 гарадоў, у тым ліку амаль поўнасцю Мінск, у якім захавалася толькі 4—5 буйных будынкаў (гэта было прычынай прапаноў аб пераносе сталіцы ў Магілёў). Была разбурана і спалена каля 9200 вёсак (628 — з жыхарамі). Знішчана 10338 прамысловых прадпрыемстваў і амаль усе электрастанцыі. Транспарт таксама знаходзіўся ў заняпадзе. Пасля Рэйкавай вайны былі знішчаны амаль усе чыгуначныя шляхі.

Меню
https://www.fortour.ru/отдых-в-болгарии-в-августе/
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1378]
Здарэнні [459]
Грамадства [463]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
https://www.fortour.ru/отдых-в-болгарии-в-августе/
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
https://www.fortour.ru/отдых-в-болгарии-в-августе/

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.