Чацвер, 28.03.2024, 22:04

ВЯЛІКАЯ БЕРАСТАВІЦА

Галоўная »
ВЯЛІКАЯ БЕРАСТАВІЦА — гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Бераставіцкага раёна, на р.Бераставічанка. У 63 км ад Гродна, 10 км ад чыгуначнай станцыі Бераставіца на лініі Масты — Бераставіца, на аўтадарозе Гродна — Бераставіца — Ваўкавыск. Насельніцтва 5,9 тыс. чалавек (2006).

Вялікая Бераставіца
Герб

У пачатку 16 ст. уладанне ваяводы новагародскага А.І.Хадкевіча. У 17—18 ст. належала Мнішкам, Патоцкім, Касакоўскім.

Вялікая Бераставіца
Сядзіба Касакоўскіх

На карце Т.Макоўскага пазначана як мястэчка Гарадзенскага павета. Жыхары мястэчка прымалі ўдзел у паўстанні 1863—1864 гг.

Вялікая Бераставіца
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы

З 1921 г. у складзе Польшчы. З 1939 г. у БССР, вёска Крынкаўскага р-на.

Вялікая Бераставіца
Касцёл Перамянення Пана

З 1944 г. гарадскі пасёлак, цэнтр раёна.

Вялікая Бераставіца
Касцёл Візіту Найсвяцейшай Панны Дзевы Марыі

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, сацыяльна-бытавога абслугоўвання. Гасцініца. Помнікі архітэктуры – касцёл кармелітаў (1615), касцёл (пачатак XX ст.), заезны двор (2-я палова XIX ст.).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.