Пятніца, 26.04.2024, 16:56

ВЯЛІКДЗЕНЬ, вяліканне, вялічка

Галоўная »
ВЯЛІКДЗЕНЬ, вяліканне, вялічка – веснавое свята старажытных славян у гонар сонца, абуджэння прыроды і надыходу «вялікіх дзён» палявых работ.

У залежнасці ад месячнага календара прыпадае на час ад 4 красавіка да 8 мая. Пазней царква да яго прымеркавала галоўнае хрысціянскае свята ўваскрэсення распятага Хрыста. Паводле народнага павер'я, на Вялікдзень, як і на Купалле, сонца «іграе» або «купаецца» (сонца на бясхмарным небе абяцала багаты ўраджай, шчаслівыя вяселлі).

Адзначалі свята ўрачыста, пасля заканчэння доўгага посту. Сустракалі на досвітку сонца, гатавалі багата смачных страў. Галоўныя прыкметы і асаблівасць Вялікадня ў беларусаў – фарбаванне яек (пісанкі), гульня ў біткі, хаджэнне валачобнікаў і спяванне валачобных песень. Да Вялікадня былі прымеркаваныя велікодныя песні, на час яго пачыналі вадзіць веснавыя карагоды. У песнях і вітаннях гаспадарам валачобнікі жадалі здароўя, плёну ў веснавой працы, прыплоду ў статку, шчаслівай долі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.