Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Серада, 29.11.2023, 10:50 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
ВЯНОКГалоўная »ВЯНОК — 1) упрыгожанне з кветак, зеляніны, стужак, паперы, пер'я і іншага ў форме кружка, які надзявалі на галаву. Паводле спосабаў вырабу і аздаблення вянкі падзяляюцца на 4 віды. Віты вянок з палявых кветак (адуванчык, валошка, рамонак), барвенку, руты насілі дзяўчаты летам. Такі вянок быў неабходным атрыбутам многіх традыцыйных абрадаў, у тым ліку вяселля, купалля, куста, а таксама дажынак, на які плялі вянок з каласоў збажыны і кветак. Пашыраны па ўсёй Беларусі. ![]() Віты вянок. Кобрынскі раён Вянок-абручык рабілі з лазы, галінак дрэва і абгортвалі разнаколернай тканінай ці паперай; аздаблялі зелянінай, штучнымі кветкамі, васковымі ягадкамі; ззаду прывязвалі разнаколерныя стужкі, тасёмкі. Вядомы найбольш у Брэсцкім Палессі. ![]() Вянок на каркасе. Жыткавіцкі раён Вянкі на каркасе выраблялі з лубу, бяросты, кардону, накшталт сіта без дна (вышынёй 10 — 16 см) і абцягвалі тканінай. Звонку абшывалі акраўкамі каляровай матэрыі, папяровымі кветкамі, фарбаваным пер'ем, шклянымі пацеркамі; ззаду да верхняга краю мацавалі пук стракатых стужак і пярэстыя палосы тканіны (даўжынёй каля 90 см). Выкарыстоўвалі як вясельны ўбор у Заходнім Палессі, Падняпроўі. ![]() Вянок-шапачка. Драгічынскі раён Вянок-шaпачку рабілі з гнуткіх дубчыкаў, якія перапляталі, каб закрыць верх. Вонкавую паверхню высцілалі штучнымі кветкамі або фарбаваным у зялёны колер пер'ем. Бытавалі ў Пінскім Палессі. Асаблівай разнастайнасцю і багаццем аздаблення вызначаліся вянкі на Палессі і ў Падняпроўі. Вянок надаваў постаці святочны, урачысты выгляд. У вясельным абрадзе быў сімвалам дзявочай чысціні; як убор нявесты сустракаецца ў сучасным вяселлі. ![]() Вянок-абручык. Магілёўшчына 2) У некаторых мясцінах Беларусі — сінонім суборнай суботы (зборная субота, дзявочнік, дзявочы вечар); в) у драўляным дойлідстве – рад бярвёнаў зруба пры будаўніцтве хаты, гаспадарчых пабудоў (глядзіце «Вянковая канструкцыя»). |
|