Чацвер, 25.04.2024, 17:07

ВЯРНІДУБ, Дубавік, Дуб-Дубавік, Дубіна, Лесавы

Галоўная »
ВЯРНІДУБ, Дубавік, Дуб-Дубавік, Дубіна, Лесавы – персанаж усходнеславянскіх чарадзейных казак сюжэтнага тыпу, часовы памочнік галоўнага героя-асілка (Кацігарошка, Івашкі-Мядзведжага Вушка і інш.).

Ён быў здольны выварочваць стогадовыя дубы з карэннем, размахваць імі, як голлем, і далёка перакідваць іх. У казках герой-асілак выпрабоўвае моц Вярнідуба, пасля залічвае яго ў сябры, і яны разам з іншымі народнымі волатамі змагаюцца супраць розных злых сіл і заваёўнікаў, у тым ліку і фантастычных (Змей, Кашчэй Бессмяротны (Здыхлік Неўміручы)), што выяўлялі сваёй дзейнасцю антычалавечыя злыя сілы.

Вярнідуб у некаторых фізічных праявах саступаў асілку. Казкі з вобразам Вярнідуба сустракаюцца таксама і ў рускім ды ўкраінскім фальклоры.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.