Пятніца, 26.04.2024, 13:37

ВЯСЕЛЬНЫЯ ПЕСНІ

Галоўная »
ВЯСЕЛЬНЫЯ ПЕСНІ – найбольш развіты і шырока-поўны цыкл сямейна-абрадавага фальклору.

Як сведчаць многія даследчыкі (П.Шэйн, Яўхім Карскі, Мітрафан Доўнар-Запольскі, З.Мажэйка і інш.), яны сярод славянскіх народаў асабліва шматлікія і яркія ў беларусаў. Вясельныя песні складаюць адзіны вясельны комплекс – абрадавы, музычны (напевы, найгрышы, галашэнні), харэаграфічны і драматычны, паэзію (песні, прыгаворкі, замовы, выслоўізычэнні, прыпеўкі, прыказкі, загадкі). Іх асноўная ўласцівасць – натуральная сувязь з этапамі вяселля, пачынаючы з заручын і канчаючы пярэзвамі (перазовамі і інш.) Па-за вяселлем яны не выконваюцца.

З глыбокай старажытнасці і да XX ст. вясельныя песні выяўлялі даўняе звычаёвае права: даводзілі да ведама грамадскасці аб ходзе вяселля, пацвярджалі новыя адносіны паміж асобамі, якія бралі шлюб, служылі сродкам яго бытавога юрыдычнага замацавання. А таксама яны мелі і сімвалічна-магічны сэнс. На некаторых этапах вяселля змест і характар песень не менш цаніўся, чым абрадавыя дзеянні: без адпаведнага слова не рабілі ніводнага руху, і абрад рабіўся змястоўны і значны. Асаблівасць беларускіх вясельных песень – шматлікасць песень каравайных, пасадных, сірочых, суборнай суботы. Сямейныя і аграрныя матывы былі цесна сплеценыя, выяўлялі рысы гаспадарлівасці, імкнення да дабрабыту, сямейнага шчасця. Шырока адлюстроўваліся нацыянальныя побыт, рысы характару, светапогляд і народныя грамадскія ідэалы, этычныя і эстэтычныя густы.

Беларускія вясельныя рысы асабліва выразна пачалі праяўляцца ў ХІІІ – ХIV стст. – гэта значыць, з пачаткам фармавання і станаўлення ВКЛ, у якім многае ў духоўна-культурным жыцці будавалася на беларускім падмурку. Калі ў XIV – XVII стст. развілася беларуская мова, а з ёю і народнасць, то развіўся і вобразна-стылістычны пласт беларускіх вясельных песень. Далейшыя эпохі (напрыклад, развіццё капіталістычных адносін у Беларусі) унеслі ў гэтую справу свае карэктывы. Беларускія вясельныя песні звычайна выконваліся калектыўна. Шмат іх праяўлялася ў форме драматычных сцэн з некалькімі дзейнымі асобамі, якія рабілі ў іх свае ўстаўкі ў рухах і размовах, чым дасягалася патрэбная дынаміка. Светаадчуванне герояў перадавалася пры дапамозе сімвалічных вобразаў і карцін, з сумяшчэннем прыкмет эпасу, лірыкі і драмы, чым праяўлялася яркая адметнасць га-ліны народнай творчасці.

Вясельныя песні па тыпах падзяляюцца на жанрава-тэматычныя групы. Апавядальныя вясельныя песні сцвярджаюць і тлумачаць рытуал, выяўляюць адносіны да яго роду (хору), паведамляюць грамадзе, што вяселле ідзе з захаваннем усіх канонаў. У кампазіцыі яны часта спалучаюць сімвалічную і рэалістычныя часткі, змяшчаюць маналог ці дыялог. Імператыўныя вясельныя песні выконваюцца ў форме загаду, наказу, закліку, парады, просьбы наконт пэўных дзеянняў, і напамінаюць пра даўні этыкет. Пры выкананні гэтых песень хор па праве рэжысёра ўказвае ўсім удзельнікам вяселля іхняе месца ў ім. Заклінальныя вясельныя песні звернуты да звышнатуральных сіл, да з'яў прыроды, да роду, бацькоў, прадметаў-сімвалаў, каб яны ўсе разам спрыялі шчасліваму шлюбу. Лірыка-дражатычныя вясельныя песні выяўляюць пачуцці маладых, асабліва нявесты, яе бацькоў і блізкіх. У іх падкрэсліваюцца сум маладой па развітанні з родным домам, з бацькамі, з дзявоцтвам. Велічальныя в.п. закліканыя ўшанаваць («падвысіць») маладую альбо маладога, іхніх бацькоў. Тут былі схаваны як праўдзівы падтэкст (напрыклад, маладая прыгожая, а малады непрывабны), так і бяскрыўдная імправізацыя. Дакаральныя вясельныя песніп маюць на ўвазе абвергнуць велічальныя. Прыпеўкі да танцаў і ў часе застолля часта прасякнутыя рознымі жыццёвымі намёкамі, нярэдка маюць эратычны змест, рыхтуючы маладых да таго, што яны павінны хутка жыць натуральным сталым жыццём.

Характар гучання вясельных песень шматпланавы, аднак даследчыкі вылучаюць тры асноўнныя тыпы іх вобразна-эмацыянальнай сферы: рытуальна-урачысты (пахвала маладым, дзяльба караваю, вясельнае застолле), лірычна-драмычны (на заручынах, на ўсіх этапах рытуалу надзявання на галаву маладой вянка і галаўнога ўбору), гарэзліва-жартоўны (песні сватам, дружкам нявесты і жаніха). Музыка таксама вызначаецца разнастайнасцю (ва ўнісон песням, прыпеўкам, пажаданням і інш.).

Беларускія вясельныя песні у розных рэгіёнах маюць свае асаблівасці, і часта здараецца, што некаторыя знаўцы мясцовай даўніны падказваюць іх, гэтыя своеасаблівасці, ці наадварот, пасля дакараюць гаспадароў, што тыя тое-сёе парушылі. Таму і цяпер гэтых дасведчаных стараюцца добра пачаставаць на вяселлі і нават з сабой нешта даць. На сучасных вяселлях, як у горадзе, так і ў вёсцы, усё часцей і больш гучаць не даўнія народныя песні, а сучасныя маламастацкія шлягеры, грымлівая сучасная музыка, а пад яе «танцуюць» усе – і хто можа, і хто не ўмее.
Меню
http://teplosity.ru/ балансировочный клапан broen ballorex.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
http://teplosity.ru/ балансировочный клапан broen ballorex.
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
http://teplosity.ru/ балансировочный клапан broen ballorex.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.