ВЯЧОРКІ, попрадкі, супрадкіГалоўная »
ВЯЧОРКІ, попрадкі, супрадкі – даўні беларускі звычай вясковых дзяўчат збірацца асеннімі і зімовымі вечарамі з работай (найчасцей прасці) у адной хаце (там звычайна ў гаспадароў была дачка-нявеста). Каб паглядзець на дзяўчат, а можа, і выбраць тут самую прыгожую і працавітую будучую жонку, сюды прыходзілі і хлопцы.
А дзе шмат моладзі, там – жарты, смех, забавы. У савецкі час звычай вячорак яшчэ у сярэдзіне XX ст. захоўваўся ў многіх мясцінах Беларусі. |