Чацвер, 28.03.2024, 15:54

ГАРАДНЯНСКАЯ КЕРАМІКА

Галоўная »
ГАРАДНЯНСКАЯ КЕРАМІКАганчарныя вырабы з в.Гарадная Столінскага раёна. Як ганчарны цэнтр вёска вядомая з XV ст.

Гараднянская кераміка
Гараднянская кераміка

У XIX – пачатку XX стст. ганчарствам займалася каля 200 сем'яў. Яны распаўсюджвалі свае вырабы амаль на ўсё цэнтральнае і ўсходняе Палессе. Вырабы мелі традыцыйны характар: гаршчкі, збанкі (глечыкі), гладышы, вазонніцы, глякі, слоікі, цёрлы, кубкі, міскі. У залежнасці ад аб'ёму гаршчкі мелі спецыфічныя назвы: «мамзель» (умяшчалася каля 1 кг збожжа), «злівач» (2 кг), «адзінец» (8 – 16 кг), «паляк» (больш за 16 кг). Выраблялі таксама фігурны посуд, дробную пластыку (розная лепка), цацкі. Гараднянская кераміка была ў асноўным белагліняная, непаліваная, аздобленая хвалістымі і роўнымі паскамі і касымі рыскамі чырвона-карычневага колеру, нанесенымі ў 2 – 3 рады на верхнюю частку вырабаў чырвонай глінай. Посуд вызначаўся буйнымі, ёмістымі формамі, блізкімі да шара.

Гараднянская кераміка
Гараднянская кераміка

З 1930-х пашырылася кераміка з неразмаляванай і каляровай палівай, памеры посуду зменшыліся. Была папулярная дробная пластыка ў выглядзе жанравых сцэнак: ганчар ці каваль за работай, музыкі, валы ў запрэжцы, застолле і інш. Фігуркі трактаваліся ў духу наіўнага рэалізму і вызначаліся гумарам. Калекцыя традыцыйнай гараднянскай керамікі пачатку XX ст. (майстра I.Кісель) захоўваецца ў Музеі старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі, вырабы 1920 – 1930-х гг. – у музеі ў Пінску.
Меню
Автомобильные диски и шины лазерный шиномонтаж www.koleso-russia.ru.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Автомобильные диски и шины лазерный шиномонтаж www.koleso-russia.ru.
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
Автомобильные диски и шины лазерный шиномонтаж www.koleso-russia.ru.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.