ГАРМОНІК, гармоня – язычковы пнеўматычны клавішны музычны інструмент. Мае корпус («каробка»), мех, меладычную і басавую клавіятуры («галасы», «басавікі»), сталёвыя язычкі («пішчыкі»).
Гармонік З'явіўся на Беларусі з Расіі ў 2-й паловы XIX ст. спачатку на Віцебшчыне, а пасля пашырыўся і далей. Палюбіўся ў народнай інструментарыі ў асноўным у двух разнавіднасцях – хромцы і «венцы». Выкарыстоўваецца як інструмент сольны і ансамблевы, разам з ударнымі (бубнам, барабанам, вугольнікам), струннымі (скрыпкай, цымбаламі), духавымі (кларнетам, трубой). Сярод сялян былі ва ўжытку самаробныя гармонікі. У савецкі час па вырабе іх вызначылася Маладзечанская фабрыка музычных інструментаў.