Субота, 20.04.2024, 04:45

ГАРСЭТ, кабат, шнуроўка, станік, кітлік

Галоўная »
ГАРСЭТ, кабат, шнуроўка, станік, кітлік – састаўная частка народнага касцюма беларускіх жанчын — адзежына ў выглядзе безрукаўкі. Лакальныя назвы шнуроўка, станік, кітлік. Апраналі паверх кашулі да святочнага ўбору.

гарсэт
Святочны дзявочы касцюм з гарсэтам.
Светлагорскі раён. Пачатак 20 ст.


Шылі гарсэт на падшэўцы (у 19 — пачатку 20 ст. спецыяльныя краўцы) з даматканых і фабрычных (сацін, тонкае сукно, шарсцянка, танныя гатункі парчы, аксаміт, шоўк) тканін чорнага, фіялетавага, сіняга, блакітнага, чырвонага, малінавага колераў. Спераду зашпільвалі на гузікі ці гаплікі або зашнуроўвалі тасёмкай, стужкай, шнуром.

Паводле крою падзяляюцца на 3 групы: кароткія (не дасягаюць таліі), прамыя, нагадваюць ліф (турава-мазырскі, капыльска-клецкі строі); доўгія, прышытыя да спадніцы (краснапольскі, давыд-гарадоцка-тураўскі строі); прыталеныя з адразной баскай у кліны ці фальбоны (дамачаўскі, калінкавіцкі, навагрудскі, ляхавіцкі строі). Яркім мастацкім афармленнем вызначаліся гарсэты Цэнтральнай Беларусі, Усходняга і Заходняга Палесся. Упрыгожвалі іх стракатымі пампонамі і мохрыкамі, касцянымі, драўлянымі, металічнымі, плеценымі са шнура гузікамі, нашыўкамі і аблямоўкамі з каляровай тасьмы, тканін, скуры, галуна, паскамі карункаў, а таксама вышыўкай, узорыстым патыканнем. Асноўны дэкор канцэнтраваўся на грудзях, праходзіў па краях проймы, гарлавіны, крысся, нізу баскі, уздоўж канструкцыйных ліній. У арнаменце вышывак (ланцужком, гладдзю) пераважалі паліхромныя раслінныя ўзоры — кветкі валошкі, сцяблінкі бярозы, лісце.

У наш час гарсэт сустракаецца ў традыцыйных касцюмах пажылых жанчын на Палессі і Падняпроўі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.