Чацвер, 25.04.2024, 13:29

ГАРШЧОК

Галоўная »
ГАРШЧОКганчарны выраб; гліняная пасудзіна для гатавання гарачай стравы, захавання сыпкіх рэчываў і інш. Назва "гаршчок" паходзіць ад старажытнарускай "гарнецъ". Яго форма добра прыстасавана для хуткага і раўнамернага награвання ў напаленай печы: круглы з пукатымі бакамі, звужаным плоскім дном і вусцем, абкружаным венцам (нярэдка з накрыўкай і 1-2 ручкамі для зручнасці карыстання). Дя большай трываласці гаршчок часам апляталі дротам.

гаршчок, гаршок, гаршчкі, гаршкі
Гаршчкі

Выраблялі з фармовачнай масы павышанай вогнетрываласці з дамешкам жарствы, пяску, а пасля абпальвання гартавалі ў абвары. Былі пашыраны таксама чорназадымленыя і паліваныя гаршчкі. Дэкор стрыманы або зусім адсутнічаў. Аздаблялі звычайна глянцаваным і прачэрчаным па сырой паверхні геаметрычным арнаментам, радзей ангобнай размалёўкай.

Памеры гаршчкоў самыя розныя – ад 0,5 л да 10-15 л (на Прыпяцкім Палессі вядомы вялікія гаршчкі – на 1-1,5 і да 2,5 пудоў жыта). У маленькіх гаршчках парылі малако, варылі дзецям кашу, заварвалі лекавыя расліны. У пасудзінах сярэдніх памераў гатавалі ежу на ўсю сям’ю, у вялікіх – студзень, корм для жывёлы, часам выварвалі бялізну і інш.

Мясцовыя назвы гаршчкоў вельмі разнастайныя і звязаны звычайна з абазначэннем ёмістасці ў ганчарнай сістэме мер (мамзэль, паўзлівач і інш.) з памерамі (гарнушак), асаблівасцямі бытавога прызначэння (абеднік, адлеўнік, варэйка, пітушка) і інш. Два ці тры змацаваныя ручкай гаршчкі, у якіх бралі ежу ў поле, называлі спарышамі. У наш час бытуюць гаршчкі невялікіх і сярэдніх памераў. Найбольш пашыраны ў вёсках; у горадзе ўжываюцца для гатавання нацыянальных страў.
Меню
https://gazonu.ru райграс однолетний 25 купить райграс однолетний купить семена.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
https://gazonu.ru райграс однолетний 25 купить райграс однолетний купить семена.
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
https://gazonu.ru райграс однолетний 25 купить райграс однолетний купить семена.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.