Чацвер, 25.04.2024, 03:27

ГАНАК

Галоўная »
ГАНАК – крытая прыбудова з прыступкамі, апорнымі слупкамі перад уваходнымі дзвярамі. Да сярэдзіны 19 ст. ў вясковым будаўніцтве на Беларусі ганак як элемент хаты не тыповы. Звычайна над уваходам рабілі казырок, клалі каля парога вялікі камень, стары жорнавы, масіўную калоду.

ганак
Ганак. Гарадскі пасёлак Копысь

У канцы 19 ст. сустракаўся ганак у выглядзе невялікай дашчанай пляцоўкі з прыступкамі і 1- ці 2-схільнай стрэшкай на 2 або 4 слупах (адкрыты). Радзей сустракаўся ганак з поручнямі і лаўкамі.

У канцы 19 – пачатку 20 ст. пашырыліся глухія і кратаваныя напаўзакрытыя ганкі, у якіх прастору паміж падлогай пляцоўкі і поручнямі зашывалі абчэсанымі жэрдкамі, дошкамі ці аполкамі.

ганак
Хата з ганкам. Вёска Наўліпа Полацкага раёна

У наш час ганкі робяць амаль пры кожнай хаце, прыбудоўваюць і да веранд. Апорныя слупкі і франтоны часта аздабляюць разьбой. Будуюць ганкі на цагляным (радзей каменным) падмурку з прыступкамі. Часам да закрытага ганку прырабляюць дзверы; тады ў яго бакавых сценках абавязкова праразаюць акенцы.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.