Чацвер, 18.04.2024, 20:23

ГІСТОРЫКА-ЭТНАГРАФІЧНЫ РЭГІЁН

Галоўная »
ГІСТОРЫКА-ЭТНАГРАФІЧНЫ РЭГІЁН – рэгіён, што вылучаецца на якой-небудзь тэрыторыі паводле комплексу этнакультурных прыкмет: асаблівасцей этнічнай гісторыі, характару рассялення, гаспадарчых заняткаў і прылад працы, народнай архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, традыцыйнага адзення, фальклору, мясцовых гаворак і інш. Арэальнае (этнаграфічнае) вывучэнне і картаграфаванне разнастайных кампанентаў тэрыторыі Беларусі ў 18 — 19 ст. дазваляе суаднесці іх на розных таксанамічных узроўнях і вылучыць 6 этнаграфічных рэгіёнаў: Паўночны (Паазер'е), Усходні (Падняnpoўe), Цэнтральны (Цэнтральная Беларусь), Паўночна-Заходні (Панямонне), Усходняе Палессе і Заходняе Палессе.

гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны

Унутры кожнага з іх, у сваю чаргу, паводле мясцовых асаблівасцей народнай культуры і побыту вылучаюць больш дробныя адзінкі — лакальныя раёны, або падраёны: у Паўночным — паўночна-ўсходняя і паўднёва-заходнія часткі, ва Усходнім — левабярэжнае, правабярэжнае Падняпроўе і Пасожжа, у Цэнтральным — Бярэзінскі, Слуцка-Нясвіжскі і Мінскі раёны, у Паўночна-Заходнім — левабярэжнае і правабярэжнае Панямонне, ва Усходнім Палессі — Мазыршчына, Тураўшчына, Прыпяцкі раён, у Заходнім Палессі — Пінскае Палессе, Загароддзе і Падляшша.

Рэгіёны лакалізуюцца ў масівах з блізкімі гістарычнымі і экалагічнымі ўмовамі, пераважна ў басейнах вялікіх рачных сістэм (рэкі служылі сродкамі зносін і вызначалі напрамкі культурна-эканамічных сувязей, а таксама стваралі спрыяльныя ўмовы для жыхарства і гаспадарчай дзейнасці). Мясцовая прырода з яе разнастайнымі рэсурсамі і адпаведнымі ўмовамі была жыццёвым асяроддзем, арганічна ўваходзіла ў паўсядзённы побыт і ў межах пэўнай сацыяльнай сістэмы ўплывала на спецыялізацыю гаспадарчых заняткаў, жыллё, адзенне, ежу, сродкі зносін. Сацыяльна-эканамічныя і этнічныя працэсы, што мелі асаблівасці ў розных раёнах Беларусі, з цягам часу накладвалі адбітак на сістэмы земляробства, гаспадарчы побыт, звычаёвае права, мясцовую самасвядомасць, што надавала пэўнаму рэгіёну спецыфічныя рысы.

На працягу стагоддзяў межы гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў мяняліся, аднак гэта не парушала пераемнасці гістарычных традыцый, якія ва ўмовах патрыярхальнага ўкладу выконвалі жыццёва важную камунікатыўную ролю, замяняючы пісьмовую культуру. Этнакультурны комплекс на паграніччы суседніх рэгіёнаў мае пераходныя рысы, што звязана са складаным характарам размяшчэння шэрагу этнаграфічных рэалій. Параўнальнае супастаўленне этнаграфічнага матэрыялу з археалагічным, лінгвістычным і фальклорным паказвае іх арэальную ўзаемасувязь і дазваляе меркаваць пра старажытную прыроду рэгіянальных адрозненняў, а таксама сведчыць пра агульныя вытокі і заканамернасці развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў.

Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны адлюстроўваюць варыяцыйнае багацце і разнастайнасць беларускай народнай культуры, яе творчыя магчымасці і самадзейны характар.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1388]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.