Субота, 03.06.2023, 01:15

ГАНЦАВІЦКІ РАЁН

Галоўная »
ГАНЦАВІЦКІ РАЁН размешчаны на паўночным усходзе Брэсцкай вобласці. Цэнтр — г.Ганцавічы. Мяжуе на захадзе з Івацэвіцкім, на поўдні — з Пінскім і Лунінецкім раёнамі, на поўначы — з Ляхавіцкім і Клецкім раёнамі, Брэсцкай і Мінскай абласцей, на усходзе — з Салігорскім раёнам Мінскай вобласці. Пллошча 1 685 км², насельніцтва на 14 кастрычніка 2009 года 31 170 чалавек (15 042 - мужчын, 16 128 - жанчын; г.Ганцавічы — 13 894, 6 686 - мужчын, 7 208 - жанчын; сельскае насельніцтва — 17 276, 8 356 - мужчын, 8 920 - жанчын).


Просмотреть Населеныя пункты Ганцавіцкага раёна на карте большего размера

Утвораны 15.01.1940 г. ў складзе Пінскай вобласці, 12.10.1940 г. падзелены на 12 сельсаветаў: Агарэвіцкі, Ганцавіцкі, Дзяніскавіцкі, Круговіцкі, Кукаўскі, Лактышскі, Люсінскі, Малькавіцкі, Навасёлкаўскі, Рожанскі, Хатыніцкі, Чудзінскі.

Уезд у Ганцавіцкі раён з боку Клекцага раёна Мінскай вобласці

Уезд у Ганцавіцкі раён з боку гарадскога пасёлка Лагішын Пінскага раёна

Уезд у Ганцавіцкі раён з боку Лунінецкага раёна

Уезд у Ганцавіцкі раён з боку гарадскога пасёлка Чырвоная Слабада Салігорскага раёна

З 08.01.1954 г. ў складзе Брэсцкай вобласці. 16.07.1954 г. скасаваны Круговіцкі, Кукаўскі, Чудзінскі сельсаветы, Ганцавіцкі перайменаваны ў Любашаўскі, Лактышоўскі ў Нацкі, Навасёлкаўскі ў Свяціцкі (22.04.1957 перададзены ў Ляхавіцкі раён); 22.12.1959 г. Рожанскі перайменаваны ў Чудзінскі с/с.

25.12.1962 г. раён скасаваны, усе сельсаветы (акрамя Малькавіцкага) і г.п.Ганцавічы перададзены ў Ляхавіцкі, Малькавіцкі — у Лунінецкі раён.

30.07.1966 г. раён ўзноўлены. Уключае г.Ганцавічы і 36 сельскіх населеных пунктаў, падзяляецца на 8 сельсаветаў: Агарэвіцкі, Дзяніскавіцкі, Любашаўскі, Люсінскі, Малькавіцкі, Нацкі, Хатыніцкі, Чудзінскі. Гарадское насельніцтва 41,4%. Сярэдняя шчыльнасць — 21 чалавек на 1 км².


Карта Ганцавіцкага раёна

Праз раён праходзяць чыгунка Баранавічы — Лунінец, аўтадарогі Клецк — Ганцавічы — Лунінец, Ганцавічы — Пінск.


Ганцавіцкі раён на карце Брэсцкай вобласці

Раён размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Прыпяцкага Палесся. Паверхня — плоскахвалістая раўнінная. Пераважаюць вышыні 150 — 160 м. Найвышэйшы пункт (195,8 м) знаходзіцца на поўначы раёна каля в.Шашкі. З карысных выкапняў ёсць торф (4 радовішчы з запасам 28,3 млн. тон), будаўнічыя пяскі, гліны (5 радовішчаў). Найбольшая рака — Лань з прытокам Нача, таксама - Цна, Бобрык 1-ы (усе — левыя прытокі Прыпяці). На Лані створана вадасховішча Лактышы. Ганцавіцкі раён — адзін з найбольш лясістых раёнаў Брэсцкай вобласці. Лясы займаюць 53% тэрыторыі. Пад балотамі 13,2 тыс. га. Найбольшыя балотныя масівы — Падвялікі Мох, Пусташ-Дабралуцкае, Галь, Пятрова Паляна, Саніта. У раёне створаны гідралагічны заказнік Падвялікі Мох, частка тэрыторыі раёна ўваходзіць у ландшафтны заказнік «Выганашчанскае». Біялагічныя заказнікі Борскі і Ялоўскі створаны з мэтай захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін.

Агульная плошча сельгасугоддзяў 50,4 тыс. га (у тым ліку асушаных 39,1 тыс.). У эканоміцы раёна пераважае сельгасвытворчасць. Асноўная яе галіна — мяса-малочная жывёлагадоўля. Пашыраны пасевы збожжавых і кармавых культур, бульбы. Прамысловасць прадстаўлена прадпрыемствамі будаўнічых матэрыялаў і харчовай прамысловасці. Працуе рыбгас «Лактышы».

На тэрыторыі раёна выяўлены помнікі археалогіі — курганныя могільнікі ў вёсках Агарэвічы, Дзяніскавічы, Малыя Круговічы, Малькавічы, Ясянец. Захаваліся помнікі архітэктуры: сядзіба 2-й паловы ХІХ ст. ў в.Агарэвічы, цэрквы: Праабражэнская (1896) у в.Будча, Георгіеўская (1771 г., другая палова ХІХ ст.) ў в.Вялікія Круговічы, Георгіеўская (1876) у в.Чудзін і іншыя.

Населенныя пункты:
Меню
Офіс Orac Decor Київ.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [189]
Адукацыя [32]
Спорт [1293]
Здарэнні [402]
Грамадства [400]
Эканоміка [30]
Транспарт [132]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Офіс Orac Decor Київ.
Каляндар
«  Чэрвень 2023  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
Офіс Orac Decor Київ.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.